Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Адама Міцкевіча
(УАМ)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Adam Mickiewicz University in Poznań (AMU)
Заснаваны 1919
Тып Дзяржаўны
Рэктар прафесар Браніслаў Марцінак
Рэктар Bogumiła Kaniewska[d][1]
Студэнты 47 000
Размяшчэнне Познань
Юрыдычны адрас вул. Веняўскага, 1 61-712 Познань
Сайт international.amu.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[2] Універсітэт з'яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.

1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.

1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.

1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Калегіюм Маюс
Бібліятэка УАМ
  • Факультэт англійскай мовы
  • Факультэт біялогіі
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт польскай і класічнай філалогіі
  • Факультэт фізікі
  • Факультэт гісторыі
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт геаграфіі і геалогіі
  • Факультэт паліталогіі і журналістыкі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт сучасных замежных моў
  • Факультэт педагогікі і выяўленчага мастацтва ў г. Каліш
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт адукацыйных даследаванняў
  • Факультэт тэалогіі[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]