Перайсці да зместу

Марыа Раата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыа Раата
італ.: Mario Roatta
Дата нараджэння 2 лютага 1887(1887-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1968(1968-01-07)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне генерал
Камандаваў Італьянскі экспедыцыйны корпус
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыа Раата (італ.: Mario Roatta; 2 лютага 1887, Модэна7 студзеня 1968, Рым) — італьянскі ваенны дзеяч, адзін з ініцыятараў ваенных злачынстваў італьянскіх войск у Югаславіі супраць славенцаў[2][3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 1906 года скончыў Ваенную акадэмію Мадэны і атрымаў званне малодшага лейтэнанта пяхоты.

У званні штаб-афіцэра ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Пасля вайны быў італьянскім ваенным аташэ ў Варшаве, Хельсінкі, Рызе і Таліне, камандаваў 84-м пяхотным палком «Венецыя», з 1934 па 1936 гады ўзначальваў фашысцкую разведвальную службу.

У гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі камандаваў на баку фалангістаў італьянскім экспедыцыйным корпусам (са снежня 1936 года). У пачатку 1937 года ўдзельнічаў у пераможнай Малагскай аперацыі, аднак у Гвадалахарскай аперацыі пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад камандавання (працягнуў камандаванне дывізіяй «Флечас»).

Увайшоў у Арганізацыю выяўлення і падаўлення антыфашызму. Нягледзячы на тое, што ён не быў фармальным кіраўніком арганізацыі, Раата быў датычны да многіх злачынстваў. У 1939 годзе генерал на працягу некалькіх месяцаў працаваў італьянскім ваенным аташэ ў Берліне, а затым стаў намеснікам начальніка Генеральнага штаба сухапутных войск. У сакавіку 1941, падпарадкоўваючыся маршалу Радольфа Грацыяні, увёў італьянскія войскі ў Югаславію. Са студзеня 1942 года ён камандаваў 2-й італьянскай арміяй у Славеніі і Харватыі.

Раата камандаваў італьянскімі войскамі (пераважна 6-й арміяй) у шэрагу аперацый, уключаючы бітву на Нярэтве; таксама яму даручылі абарону Рыма ў 1943 годзе[4]. Працягваў праводзіць рэпрэсіі супраць антыфашыстаў[5][6].

У пасляваенны час хаваўся ў Іспаніі[3]. Вярнуўся на радзіму незадоўга да сваёй смерці.

Ваенныя злачынствы[правіць | правіць зыходнік]

Раата стаў адным з арганізатараў генацыду славенцаў у Другой сусветнай, выконваючы загады Беніта Мусаліні па «знішчэнні 500 тысяч славенскіх і харвацкіх варвараў у імя жыццяў 50 тысяч італьянцаў»[7][8].

Генерал асабіста падпісаў «Цыркуляр 3C», які фактычна дазваляў італьянскім салдатам здзяйсняць любыя дзеянні (нават супрацьпраўныя) супраць грамадзянскага насельніцтва акупаванай Славеніі[9][10]. Пры дапамозе нямецкай паліцыі італьянцы пачалі этнічныя чысткі на ўсёй акупаванай тэрыторыі[11]: пакаранні смерцю, захопы ў закладнікі, масавыя забойствы, ссылкі ў канцлагеры, спальванні вёсак. Загады прадпісвалася выконваць цалкам і не выяўляючы да каго-небудзь міласэрнасці[12], каб новыя тэрыторыі былі заселеныя італьянскімі каланістамі[13].

Ахвярамі бязмежжа з боку падначаленых Рааты сталі і харваты ў шэрагу рэгіёнаў[14].

Пры гэтым Раата свядома сабатаваў загад аб выдачы яўрэйскіх бежанцаў немцамі 1942 года[15][16]. 17 лістапада 1942 года пасля сустрэчы з Мусаліні ён адмяніў рашэнне аб выдачы. Усе яўрэйскія ўцекачы былі інтэрнаваныя ў агульны лагер і заставаліся пад аховай італьянскай арміі. Тым самым яны былі выратаваны ад знішчэння[17].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Mario Roatta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Italy's bloody secret, written by Rory Carroll, Education, The Guardian, June 2001
  3. а б Effie Pedaliu (2004) Britain and the 'Hand-over' of Italian War Criminals to Yugoslavia, 1945-48. Journal of Contemporary History. Vol. 39, No. 4, Special Issue: Collective Memory, pp. 503-529 (JStor.org preview)
  4. General der Fallschirmptruppe Hermann-Bernhard Ramcke(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2011. Праверана 24 снежня 2013.
  5. "ITALY: A Duke Departs". Time. 1945-04-23. Архівавана з арыгінала 2011-12-21. Праверана 2010-05-12.
  6. "Foreign News: Trial of Errors". Time. 1945-03-12. Архівавана з арыгінала 2011-12-21. Праверана 2010-05-12.
  7. Verginella, Marta. Antislavizmo, rassizmo di frontiera? // Aut aut. — 2011. — ISBN 978-88-6576-106-9.
  8. Santarelli, Enzo. Scritti politici: di Benito Mussolini; Introduzione e cura di Enzo Santarelli. — 1979. — С. 196.
  9. James H. Burgwyn: "General Roatta's war against the partisans in Yugoslavia: 1942", Journal of Modern Italian Studies, Volume 9, Number 3, September 2004, pp. 314-329(16), link by IngentaConnect. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 24 снежня 2013.
  10. Giuseppe Piemontese (1946): Twenty-nine months of Italian occupation of the Province of Ljubljana. On page 3. Book also quoted in: Ballinger, P. (2002), p.138
  11. Ballinger, P. (2002). History in exile: memory and identity at the borders of the Balkans. Princeton University Press. ISBN 0-691-08697-4. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2015. Праверана 2 кастрычніка 2017.
  12. Giuseppe Piemontese (1946): Twenty-nine months of Italian occupation of the Province of Ljubljana
  13. Steinberg, Jonathan (2002) All Or Nothing: The Axis and the Holocaust, 1941-1943, Routledge, ISBN 0-415-29069-4, p.34
  14. Priopćenje BR. 7 Državne komisije za utvrđivanje zločina okupatora i njihovih pomagača Архіўная копія ад 25 снежня 2013 на Wayback Machine (сербахарв.)
  15. Chip Berlet.. Old Nazis, the New Right, and the Republican Party (англ.). publiceye.org (21 чэрвеня 1992). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  16. Nora Levin. The holocaust: the destruction of European Jewry, 1933—1945. — New York: The Schocken Books, 1973. — P. 514—517. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2008. Праверана 23 студзеня 2014.
  17. Беркович Е. М. Банальность добра, или Как итальянские фашисты спасали евреев. Часть 1 // Заметки по еврейской истории : интернет-журнал. — 31 декабря 2002 года. — Вып. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Burgwyn, H. James (2004). "General's Roatta War against the Partisans in Yugoslavia: 1942". Journal of Modern Italian Studies 9 (3): 314–329. doi:10.1080/1354571042000254746.
  • Cohen, Philip J. (1996). Serbia's Secret War: Propaganda and the Deceit of History. College Station: Texas A&M University Press. ISBN 978-0-89096-760-7.
  • Heiber, Helmut; Glantz, David M. (2005). Hitler and His Generals: Military Conferences 1942–1945. New York: Enigma Books. ISBN 978-1-929631-09-4.
  • Hoare, Marko Attila (2006). Genocide and Resistance in Hitler's Bosnia: The Partisans and the Chetniks. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-726380-8.
  • Milazzo, Matteo J. (1975). The Chetnik Movement & the Yugoslav Resistance. Baltimore: Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-1589-8.
  • Pavlowitch, Stevan K. (2007). Hitler's New Disorder: The Second World War in Yugoslavia. New York: Columbia University Press. ISBN 978-1-85065-895-5.
  • Pedaliu, Effie G. H. (October 2004). "Britain and the 'Hand-over' of Italian War Criminals to Yugoslavia, 1945–48". Journal of Contemporary History 39 (4): 503–529. doi:10.1177/0022009404046752.
  • Ramet, Sabrina P. (2006). The Three Yugoslavias: State-Building and Legitimation, 1918–2005. Bloomington: Indiana University Press. ISBN 978-0-253-34656-8.
  • Rodogno, Davide (2006). Fascism's European Empire: Italian Occupation during the Second World War. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-84515-1.
  • Steinberg, Jonathan (2002). All or Nothing: The Axis and the Holocaust, 1941–1943. London: Routledge. ISBN 978-0-415-29069-2.
  • Sullivan, Brian R. (October 1995). "Fascist Italy's Military Involvement in the Spanish Civil War". The Journal of Military History 59 (4): 697–727.
  • Tomasevich, Jozo (1975). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: The Chetniks. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-0857-9.
  • Tomasevich, Jozo (2001). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: Occupation and Collaboration. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-3615-2.