Марына Андрэеўна Гаеўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марына Андрэеўна Гаеўская
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1956(1956-07-19) (63 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Марына Андрэеўна Гае́ўская (нар. 19 ліпеня 1956, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19782004 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, начальнік групы архітэктараў у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 20042006 гадах загадчык групай архітэктараў КУП «Мінскпраект»; у 20092010 гадах галоўны архітэктар праектаў УП «АрхКомплексПраект»; з 2010 года вядучы эксперт, галоўны эксперт РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар у складзе творчых калектываў шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў, у т.л. тыпавых школ рознай умяшчальнасці ў розных канструкцыях для будаўніцтва ў гарадах; сярэдняя школа ў мікрараёне Сухарава ў г. Мінску; шматпрофільнай паліклінікі ў мікрараёне Малінаўка ў г. Мінску; адміністрацыйнага будынка па вул. Сапёраў у г. Мінску і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаевская Марина Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.