Марыя Ільінічна Мацэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Ільінічна Мацэнка
Дата нараджэння 14 красавіка 1907(1907-04-14)
Месца нараджэння Віцебск
Дата смерці 1982(1982)
Месца смерці Віцебск
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна

Марыя Ільінічна Мацэ́нка (14 красавіка 1907, Віцебск — 1982, Віцебск) — намеснік дырэктара швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» (Віцебск), Герой Сацыялістычнай Працы (1960). Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі БССР ў час Вялікай Айчыннай вайны. Партыйны і гаспадарчы работнік. Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Мацэнка нарадзілася ў Віцебску, у сям'і каваля. Працоўную дзейнасць пачала вучаніцай швачкі. У 1924—1925 гг. працавала ў тэатры ў Віцебску, з 1927 г. на швейнай фабрыцы «Прафінтэрн». У 1930 годзе, у ліку групы работнікаў фабрыкі «Прафінтэрн», была пераведзена на на пабудаваную фабрыку «Сцяг індустрыялізацыі». Працавала швачкай, майстрам цэха, начальнікам змены ўчастка, начальнікам аддзела кадраў фабрыкі, старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюза. Член ВКП(б) з 1938 года. У 1940 годзе абрана сакратаром партыйнай арганізацыі фабрыкі. У 1941 годзе была накіравана на курсы партыйных работнікаў пры ЦК КПБ у Мінску.

З пачаткам вялікай айчыннай вайны М. І. Мацэнка была эвакуіравана ў Омскую вобласць. Працавала інструктарам райкама ВКП(б). У жніўні—верасні 1942 г. была адазваная ў Цэнтральны штаб партызанскага руху і праз «Віцебскія вароты» ў складзе групы В. З. Харужай накіравана ў тыл ворага, у партызанскую брыгаду пад камандаваннем М. Ф. Біруліна. Дзейнічала ў складзе спецыяльнай групы В. Р. Кудзінава. Была абрана членам Віцебскага падпольнага гаркама партыі і і прызначана інструктарам Віцебскага падпольнага абкама. Дзейнічала ў падполлі да вызвалення Віцебскай вобласці ў 1944 годзе.

Пасля вызвалення М. І. Мацэнка вярнулася ў Віцебск, на фабрыку «Сцяг індустрыялізацыі». Прымала актыўны ўдзел у аднаўленні горада і фабрыкі. Працавала спачатку начальнікам аддзела кадраў, у 1947—1954 гг. намеснікам дырэктара фабрыкі, затым — начальнікам пашывачнага цэха.

У 1962 годзе М. І. Мацэнка выйшла на пенсію. Займалася ідэйна-выхаваўчай работай. Памерла ў 1982 годзе. Пахаваная на Мазурынскіх могілках у Віцебску.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 61. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Ільінічна Мацэнка на сайце «Героі краіны»