Марыя Баграціёні

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марыя Аланская)
Jump to navigation Jump to search
Марыя Баграціёні
Mariam Bagrationi (face).jpg
 
Нараджэнне: 1053
Смерць: 1103
Дынастыя: Баграціёны[d]
Бацька: Баграт IV[d]
Маці: Барэна Аланская[d]
Муж: Міхаіл VII Дука і Нікіфар III Ватаніят
Дзеці: Канстанцін Дука[d]

Марыя Аланская (грэч. Μαρία της Αλανίας) — дачка грузінскага цара Баграта IV, якая, стаўшы адной з ключавых постацей палітычнага жыцця Канстанцінопаля 1070-х гадоў, спрыяла прыходу да ўлады Камнінаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыям была дачкой грузінскага цара Баграта IV і Барэны Аланскай. Яна ўпершыню прыбыла ў Канстанцінопаль, да двара імператрыцы Феадоры, у 1056 годзе, калі была яшчэ дзіцем. Праз дзевяць гадоў яе выдалі замуж за спадчынніка імператара Канстанціна X — Міхаіла.

Пакуль у 1071-78 гадах муж Марыі кіраваў дзяржавай, імператрыца была ў перапісцы з вучоным Феафілактам Балгарскім, падтрымлівала Мінгрэльскі манастыр на Афоне і разам з маці выступіла царкоўным старастай будаўніцтва на гары Сіён.

Пасля звяржэння Міхаіла яго састарэлы пераемнік Нікіфар III Ватаніят шукаў рукі імператрыцы для таго, каб узаконіць узурпацыю ўлады. Марыя Аланская пайшла яму насустрач, пры ўмове, што спадчыннікам прастола будзе абвешчаны яе з Міхаілам сын, Канстанцін Дука.

Калі Нікіфар адмовіўся ад планаў з часам перадаць прастол сыну Марыі, яна ўступіла ў сувязь з Аляксеем Камнінам з мэтай звяржэння з прастола свайго мужа. Пасля ўсшэсця Аляксея на прастол Канстанцін быў заручаны з яго дачкой Ганнай Камнінай і абвешчаны спадчыннікам прастола.

У 1087 годзе, калі ў Аляксея нарадзіўся сын-спадчыннік, заручыны былі скасаваны, Канстанцін Дука — аддалены ад двара, а яго маці Марыя — пастрыжана ў манахіню. Далейшы яе лёс невядомы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]