Мар’яна Уладзіміраўна Малеўская-Малевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мар'яна Уладзіміраўна Малеўская-Малевіч
руск.: Марианна Владимировна Малевская-Малевич
Дата нараджэння 27 мая 1918(1918-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2011(2011-07-02) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Інстытут археалогіі СССР
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Мар’яна Уладзіміраўна Малеўская-Малевіч (руск.: Марианна Владимировна Малевская-Малевич; 27 мая 1918, Петраград, РСФСР — 2 ліпеня 2011, Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкі і расійскі археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася у сям’і юрыста з Іркуцка Уладзіміра Інакенцьевіча Дзяменцьева і францужанкі з Алжыра Яўгеніі Эдуардаўны Ганэ. У 1937 годзе скончыла 7-гадовую школу пры Ленінградскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы, пасля чаго паступіла на рабочы факультэт пры Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва, які скончыла ў 1938 годзе. У лютым 1942 года была эвакуіравана з блакаднага Ленінграда ў Самарканд (Узбекістан) у ліку іншых супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў. У 1946 годзе скончыла Інстытут імя І. Рэпіна Усерасійскай акадэміі мастацтваў.

З 1952 па 1986 гады працавала навуковым супрацоўнікам Ленінградскага аддзялення Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучала археалогію старажытнага горада, у т.л. архітэктура Беларусі і Украіны XIIXV стст., бытавую і архітэктурна-дэкаратыўную кераміку. У перыяд з 1940 па 1957 гады ўдзельнічала ў экспедыцыях пад кіраўніцтвам М. К. Каргера. У 1966 годзе па матэрыялах даследаванняў М. М. Вароніна ў Гродзенскім Старым замку выканала рэканструкцыю падлогі Гродзенскай Ніжняй царквы. У 19581977 гадах даследавала старажытны Навагрудак: правяла раскопкі царквы XIVXVII стст., грамадзянскай пабудовы XIV ст. на тэрыторыі Навагрудскага замка. У 19701980 гадах кіраўнік архітэктурна-археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Украіны.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі і брашуры[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Амфоры Новогрудка XII—XIII вв. // Тезисы докладов к конференции по археологии Белоруссии. [Февраль 1970 г.] / Институт истории АН БССР. — Минск: [б. и.], 1969. — 245 с.: ил., карт. — С. 185—191.
  • Гончарная мастерская первой половины XI в. в древнем Галиче // Культура средневековой Руси: [cборник статей]: посвящается 70-летию М. К. Каргера / [отв. редакторы А. Н. Кирпичников и П. А. Раппопорт]; АН СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1974. — 215 с., 1 л. портр.: ил. — С. 33—38.
  • К вопросу о локальных вариантах керамики западнорусских земель XII—XIII вв. // Краткие сообщения Института археологии (далей — КСИА). — 1971. — Вып. 125. — С. 27—34.
  • К реконструкции майоликового пола Нижней церкви в Гродно // Культура Древней Руси: посвящается 40-летию научной деятельности Николая Николаевича Воронина: [сборник статей] / Академия наук СССР, Институт археологии; [отв. ред. А. Л. Монгайт]. — Москва: Наука, 1966. — 326, [1] с., [3] л. цв. ил., портр.: ил., карт., табл. — С. 146—151.
  • Об областных различиях в керамике западнорусских земель X—XIII вв. // Тезисы докладов на II народной конференции в Берлине 1970 г. — М., 1970.
  • О датировке нижнего горизонта древнерусского Новогрудка // КСИА. — 1965. — Вып. 104. — С. 82—92.
  • О некоторых исторических связях древнего Новогрудка в X в. (по материалам керамики) // КСИА. — 1972. — Вып. 129. — С. 14—21.
  • Поливная керамика древнего Новогрудка // Советская археология. — 1969. — № 3. — С. 194—204.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.