Мар’ян Шарэц
| Мар’ян Шарэц | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| славенск.: Marjan Šarec | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Борут Пахар | ||||||
| Папярэднік | Міраслаў Цэрар | ||||||
| Пераемнік | Янез Янша | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 снежня 1977[1] (48 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Мар’ян Шарэц (славенск.: Marjan Šarec; нар. 2 снежня 1977) — славенскі палітык і акцёр, кандыдат у Прэзідэнты ў кастрычніку-лістападзе 2017 года. Прэм’ер-міністр Славеніі з 17 жніўня 2018 па 3 сакавіка 2020.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шарэц нарадзіўся 2 снежня 1977 года ў Любляне (Славенія, Югаславія). У 2001 годзе скончыў Акадэмію Тэатра, радыё, кіно і тэлебачання пры Люблянскім універсітэце. З наступнага года актыўна працаваў на нацыянальным тэлебачанні RTV Slovenija. Выступаў у камедыйным амплуа і палітычнай сатыры на радыё-шоў «Радыё Га-Га» і тэлевізійным шоў «хры-бар» Сашо Хрыбара. Адлюстроўваў выдуманага персанажа Івана Серпенціншыка, бурклівага вясковага жыхара з верхняй Крайны[3]. Акрамя гэтага, імітаваў многіх вядомых людзей: былога славенскага прэзідэнта Янеза Дрноўшака, Усаму бін Ладэна, Фідэля Кастра, вядомага славенскага палітыка Антона Ропа, славенскіх прэм’ер-міністраў Янеза Яншу і Андрэя Баюка[4][5]. Працаваў як журналіст і рэдактар[6].
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе Шарэц удзельнічаў у мясцовых выбарах мэра (жупана) горада Камнік у цэнтральнай Славеніі. Яму ўдалося скончыць другім у 1-м туры і перамагчы ва 2-м.[4] ён быў членам левацэнтрысцкай партыі «Пазітыўная Славенія». У 2014 годзе ён быў пераабраны мэрам ўжо ад уласнага спісу Мар’яна Шарэца, атрымаўшы 2/3 галасоў у 1-м туры[6]. Стаўшы выбарным дзеячам, Шарэц сышоў з акцёрскай прафесіі і цалкам аддаў сябе працы мэра[7].
У маі 2017 года Шарэц абвясціў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Пры напамінку яму сродкамі масавай інфармацыі аб яго камедыйным акцёрскім мінулым, ён заявіў, што разглядае функцыі прэзідэнта як сур’ёзныя[4]. Шарэц крытыкаваў прэзідэнта Борута Пахара за тое, што апошні разглядаў сваю пазіцыю як «знакамітасць»[4][8]. У кастрычніку 2017 года ў 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў Шарэц атрымаў 25 % галасоў і выйшаў у 2-й тур[9]. У 2-м туры атрымаў 47 % галасоў, саступіўшы Боруту Пахару, які быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Славеніі.
17 жніўня 2018 года Шарэц 55 галасамі быў абраны прэм’ер-міністрам Славеніі. Супраць яго ў парламенце прагаласаваў 31 дэпутат[10][11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marjan Sarec // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ Video: Kvajdej poj, babe zoprne! :: Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija. Rtvslo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ а б в г Portret tedna: Marjan Šarec. Delo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ Marjan Šarec za predsednika države. Delo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ а б Župan | Občina Kamnik. Kamnik.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ Oznake. Večer-Marjan Šarec za predsednika: Strici iz ozadja so izgovor šibkih(недаступная спасылка). Vecer.com. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ Na predsedniško mesto bi se radi zavihteli tudi estradniki :: Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija. Rtvslo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ http://www.rtvslo.si/slovenija/mmczivo-volilni-dan-v-sliki-in-besedi/435851
- ↑ Marjan Šarec je s 55 glasovi izvoljen za predsednika vlade. Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija. Праверана 2018-08-20.
- ↑ Прэм'ерам Славеніі стаў былы комік Шарэц. Праверана 2018-08-20.