Андрэй Баюк
| Андрэй Баюк | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Andrej Bajuk | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Мілан Кучан | ||||||
| Папярэднік | Янез Дрноўшэк | ||||||
| Пераемнік | Янез Дрноўшэк | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 кастрычніка 1943[1] |
||||||
| Смерць |
16 жніўня 2011[2] (67 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Андрэй Баюк (славенск.: Andrej Bajuk; 18 кастрычніка 1943, Любляна — 16 жніўня 2011) — славенскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Славеніі (3 мая 2000 — 17 лістапада 2000), заснавальнік і член партыі «Новая Славенія».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Баюк нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 года ў Любляне. Бацька будучага палітыка Марка Баюк быў філолагам. Сям'я пакінула Славенію ў 1945 годзе і пераехала ў горад Мендоса, што ў Аргенціне.
Паспяхова скончыў эканамічны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта Каё. У 1976 годзе Баюк пераехаў у Вашынгтон, дзе год працаваў у арганізацыі «Сусветны банк».
У 1999 годзе палітык вярнуўся ў Славенію і заснаваў партыю «Новая Славенія». Увесну 2000 года Баюк становіцца прэм'ер-міністрам краіны. 17 лістапада таго ж года пакідае пост па ўласным жаданні.
Сканаў 16 жніўня 2011 года пасля працяглай хваробы.[3]
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Баюк выдатна размаўляў на славенскай, іспанскай, англійскай і французскай мовах.
Зноскі
- ↑ Andrej Bajuk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.sta.si/en/vest.php?s=a&id=1665828
- ↑ Umrl je Andrej Bajuk