Аленка Братушак
Аленка Братушак славенск.: Alenka Bratušek | |
![]() | |
Папярэднік | Янез Янша |
---|---|
Пераемнік | Міраслаў Цэрар |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Нараджэнне | 31 сакавіка 1970[1][2] (50 гадоў) |
Сайт | zaveznistvo.si |
Аленка Братушак (славенск.: Alenka Bratušek; 31 сакавіка 1970, Цэле, СФРЮ) — славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Славеніі з 27 лютага 2013 па 18 верасня 2014.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў славенскім горадзе Цэле. Па заканчэнні школы вучылася на факультэце прыродазнаўчых навук і тэхналогіі ва ўніверсітэце Любляны. Яна таксама атрымала ступень магістра ў галіне кіравання на факультэце сацыяльных навук у тым жа універсітэце.
У 2008 няўдала балатавалася ў парламент па спісе партыі Зарэс.
У 1999—2011 займала пасаду міністра фінансаў. Затым была кіруючай справамі ва ўрадзе. У 2011 была абраная ў парламент Славеніі, па спісах партыі «Пазітыўная Славенія». Змяніла ў студзені 2013 на пасадзе лідэра партыі «Пазітыўная Славенія» вядомага палітыка і бізнэсоўца Зорана Янкавіча.
У канцы лютага 2013, у ходзе вотуму недаверу кабінету міністраў Янеза Янша заняла пасаду прэм’ер-міністра Славеніі, такім чынам стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра краіны пасля атрымання незалежнасці.
Пражывае ў горадзе Крань. Замужам, мае сына і дачку.
Скандал[правіць | правіць зыходнік]
Вылучыла сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-прэзідэнта па пытаннях Энергетычнага саюза, якую Еўрапейскі парламент адхіліў абсалютнай большасцю галасоў (112 супраць, 13 за), бо яна не ведала нават азоў і новых законаў.
Зноскі
- ↑ Alenka Bratusek // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alenka Bratušek // Brockhaus Enzyklopädie