Антон Роп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Роп
славенск.: Anton Rop
Anton Rop.jpg
Сцяг5-ы Прэм'ер-міністр Славеніі
19 снежня 2002 — 3 снежня 2004
Прэзідэнт Янез Дрноўшак
Папярэднік Янез Дрноўшак
Пераемнік Янез Янша
3-і Міністр працы, сям'і і сацыяльных спраў Славеніі
7 лютага 1997 — 7 чэрвеня 2000
Прэзідэнт Мілан Кучан
Кіраўнік урада Янез Дрноўшак
Папярэднік Ёжыца Пухар
Пераемнік Міхаэль Брэйц
6-ы Міністр фінансаў Славеніі
30 лістапада 2000 — 19 снежня 2002
Прэзідэнт Мілан Кучан
Кіраўнік урада Янез Дрноўшак
Папярэднік Звонка Іванушыч
Пераемнік Душан Мрамар

Нараджэнне 27 снежня 1960(1960-12-27) (60 гадоў)
Любляна
Партыя Лібэральная дэмакратыя Славеніі (да 2007)
Сацыял-дэмакраты (з 2007)
Адукацыя Люблянскі ўніверсітэт
Дзейнасць эканаміст, палітык
Commons-logo.svg Антон Роп на Вікісховішчы

Антон Роп (славенск.: Anton Rop) (27 снежня 1960, Любляна) — славенскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў пачатковую школу Хінка Смрэкара, і ў 1984 г. — эканамічны факультэт Універсітэта Любляны. Летам 1991 г. скончыў магістратуру таго ж факультэта.

З 1985 па 1992 гг. ён працаваў у якасці памочніка дырэктара Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця. З 1992 г. быў дарадцам па прыватызацыі пры ўрадзе Я. Дрноўшака. У 1993 г. ён быў прызначаны статс-сакратаром у Міністэрстве эканомікі і развіцця, у якім быў адказным за галіну прыватызацыі і рэгіянальнага развіцця. З 1996 па 2000 гг. міністр працы, сям’і і сацыяльных спраў, а з 2000 да 2002 гг. — м іністр фінансаў ва ўрадах Я. Дрноўшака.

З 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.

З 2005 да 2007 гг. кіраваў палітычнай партыяй «Лібэральная дэмакратыя Славеніі». У жніўні 2010 г. стаў віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.