Масавыя забойствы ў Мюнхене (2016)
Масавае забойства ў Мюнхене | |
---|---|
| |
Спосаб забойства | стральба з пісталета мадэлі Glock 17 калібра 9 мм |
Месца | Германія, Мюнхен |
Каардынаты | 48°11'01.2"N; 11°31'52.4"E; |
Матыў |
невядомы, меркавана амак |
Дата | 22 ліпеня 2016 |
Час | 17:52 (CEST, UTC+2) |
Забойцы | Давід Санбалі |
Забітыя |
9 ахвяр 1 нападнік |
Параненыя |
4 (кулявыя раны) 32 (у выніку панікі) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Масавае забойства ў Мюнхене 22 ліпеня 2016 года было здзейснена 18-гадовым гараджанінам іранскага паходжання, які дзейнічаў у адзінотку. Пятнічным вечарам адкрыў агонь па наведніках рэстарана McDonald’s, потым — па мінаках перад рэстаранам, а пасля гэтага — па наведніках размешчнага насупраць рэстарана гандлёвага цэнтра «Алімпія», пасля чаго схаваўся. У горадзе быў абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча. У выніку панікі, якая падагравалася чуткамі і ілжывымі паведамленнямі ў сацыяльных сетках, жыхары баварскай сталіцы паведамлялі пра шматлікія тэракты па ўсім горадзе, аднак гэтыя паведамленні не пацвердзіліся.
Нямецкія СМІ сцвярджаюць, што, расстрэльваючы бяззбройных грамадзян, забойца крычаў, што «ён немец і ненавідзіць турак»[1]. Злачынства адбылося ў гадавіну масавага расстрэлу тэрарыста-нацыяналіста Андэрса Брэйвіка.
У выніку трагедыі злачынцам былі забіты 9 чалавек і яшчэ 4 чалавекі атрымалі агнястрэльныя раненні. Яшчэ 32 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці з прычыны ўцёкаў і панікі, якая ахапіла горад у розных яго частках. Сам стралок праз амаль тры гадзіны здзейсніў самагубства недалёка ад месца здарэння, стрэліўшы сабе ў галаву. Асоба злачынца была ўсталявана, следства працягваецца. Па выніках расследавання паліцыя выключае тэрарыстычны акт і называе падзеі «класічным амакам». Тым не менш, матывы злачынца пакуль застаюцца не расчыненымі. Падчас расследавання паліцыя выйшла на двух знаёмых забойцы (15 і 16 гадоў), з якімі ён абмяркоўваў масавыя забойствы. Абодва падлетка затрыманы і змешчаны ў зачыненыя псіхіятрычныя ўстановы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Злобный и нелюдимый: Сонболи играл в шутеры и ставил на аватарки Брейвика
- Расстрел в Мюнхене: теракт или Amoklauf? . Свободная пресса (23 ліпеня 2016). Праверана 27 ліпеня 2016.
- Der Amoklauf des David S. (ням.). Spiegel TV. — (дакументальны фільм). Праверана 30 ліпеня 2016.