Мастакі (верш)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастакі
Аўтар Фрыдрых Шылер
Мова арыгінала нямецкая
Дата першай публікацыі 1789

Мастакі — верш Фрыдрыха Шылера, пачаты ўвосені 1788 года і апублікаваны ў лютым 1789 годзе ў часопісе Хрыстофа Марціна Віланда «Нямецкі Меркурый».

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

У сваім творы Фрыдрых Шылер апісвае мастацтва як пачуццёвы сродак дасягнення звышпачуццёвае мэты, якое неабходна для ўзвышэння чалавека над яго эгаістычнай, чуллівай прыродай. Чалавек не здольны зразумець ісціну ва ўсёй яе глыбіні і боскасці, пакуль яна не з’явіцца перад ім у вобразе прыгажосці. Пакуль не было мастацтва, грамадства было варварскім і нявольным, але пасля з’яўлення мастакоў, якія з дапамогай прыгажосці пазнаёмілі чалавека з ісцінай і маральнай дабрадзейнасцю, эра варварства саступіла месца эры гармоніі і гуманнасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]