Дон Карлас (п’еса)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дон Карлас, інфант Гішпанскі
Don Karlos, Infant von Spanien
Выданне
Тытульны аркуш і франтыспіс першага выдання (з устарэлым напісаннем — «Dom Karlos»)
Жанр драматычная паэма
Аўтар Фрыдрых Шылер
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1787
Выдавецтва Лейпцыг
Месца публікацыі Германія
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дон Карлас, інфант Гішпанскі (ням.: Don Karlos, Infant von Spanien) — драматычная паэма Фрыдрыха Шылера ў пяці дзеях. Драматычны твор, напісаны ў 17831787 гадах, апавядае пра грамадскія і палітычныя канфлікты пачатка Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі, у хадзе якой нідэрландскія правінцыі заваявалі незалежнасць ад Іспаніі, а таксама пра сацыяльныя і сямейныя інтрыгі пры двары караля Філіпа II.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да работы над «Дон Карласам» Фрыдрых Шылер прыступіў у 1783 годзе. Па чарнавым плане трагедыі, складзеным у Баўэрбаху, п’еса была першапачаткова задумана як сямейная трагедыя. Супрацьзаконнае каханне пасынка да мачыхі, выяўленае ў духу бунтарскага індывідуялізму «буры і націску», павінна было паказаць сутыкненне вольнага пачуцця двух юных закаханых, гвалтоўна раз’яднаных прыдворнай інтрыгай, са змрочным дэспатызмам мадрыдскага двара, увасобленым у Філіпе II[1]. Палітычныя матывы ў гэтым варыянце трагедыі абмяжоўваліся крытыкай сямейнага і рэлігіёзнага дэспатызму. Маркіз Поза іграў ва ўсёй гэтай гісторыі толькі ролю паверанага ў інтымных справах Дон Карласа.

У другім варыянце на першы план былі выдвінуты палітычныя матывы. У сувязі з гэтым Шылер уводзіць у дзеянне новую фігуру, якая адсутнічала ў першапачатковай задуме, — герцага Альба. Карлас прадстаўлены тут не толькі закаханым прынцам, але і героем, які выражае вольналюбівыя ідэалы аўтара[2]. У новай задуме вобраз Элізабеты робіцца больш дабрадзейным, а Карлас адмаўляецца ад сваёй жарсці: пад уплывам высакароднага кахання ён мусіць служыць вялікай ідэі палітычнага вызвалення свайго народа. Маркіз Поза паранейшаму застаецца толькі павераным у каханні Дон Карласа. Гэтая другая рэдакцыя прадстаўленая вялікім урыўкам, надрукаваным Шылерам у «Рэйнскай Таліі» ў сакавіку 1785 года, які ахоплівае ўсю паслядоўнасць першых трох дзеяў да змовы маркіза Позы з Філіпам. Урывак (як і канчатковая рэдакцыя «Дон Карласа») напісаны белым вершам, класічным пяцістопным ямбам шэкспіраўскай трагедыі, калі першапачаткова п’еса была, відаць, у прозе, у адпаведнасці з дамінуючай драматургічнай практыкай «буры і націску»[1].

У канчатковай рэдакцыі 1787 года ўрывак «Таліі» падвергся далейшай перапрацоўцы. У адпаведнасці з новай палітычнай ідэяй п’есы з’яўляецца новы герой — маркіз дэ Поза, які са сціплай ролі «наперсніка» Дон Карласа выдвігаецца на месца галоўнага носьбіта ідэалагічнай тэндэнцыі п’есы. Адсюль, не перадуказаная гістарычнымі крыніцамі сцэна сустрэча Філіпа II і маркіза дэ Позы ва аўдыенц-зале, у якой маркіз малюе перад іспанскім тыранам ідэал канстытуцыйнае манархіі, рытарычна завэлюмаваны марай аб волі чалавека і годнасці чалавека-грамадзяніна[3].

На беларускую мову «Дон Карлас» перакладзены Лявонам Баршчэўскім. Пераклад змешчаны ў томе выбраных твораў Шылера, які выйшаў у 1993 г. у Мінску ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Пры рабоце над трагедыяй Шылер меў перад сабой крыніцы, якія адлюстроўвалі два супрацьлеглых пункта гледжання на падзеі і асоб, якія ў іх удзельнічалі:

  • па характарыстыцы іспанскага гісторыка Ферарэса, Дон Карлас меў непрыемную знешнасць і адрозніваўся дурнымі схіленасцямі. Быў п’яніцай і распуснікам. Кароль Філіп II не дапушчаў яго да дзяржаўных спраў і мусіў пазбавіць яго спадчыннага права на трон. Ведаючы гэта, Дон Карлас вырашыў гвалтоўна завалодаць бацькавай каронай. Філіп II даведаўся аб задуме сына і арыштаваў яго. Праз некалькі месяцаў Дон Карлас сканаў у турме, а яшчэ праз тры месяцы яго мачаха, жонка Філіпа II, Элізавета, якая першапачаткова прызначалася ў жонкі інфанту[2].
  • па версіі французскага абата Сен-Рэаля ў яго гістарычнай навеле «Гісторыя Дон Карласа» 1672 года, дачка французскага караля Элізабета Валуа мусіла стаць жонкай Дон Карласа. Але яго бацька Філіп II, аўдавеўшы, вырашыў сам узяць шлюб з французскай прынцэсай. Новая жонка заваявала сэрца Дон Карласа. У адсутнасці караля яна пабачылася з прынцам, і яны празналіся адзін аднаму ў каханні. Каралева і прынц працягвалі таемна сустракацца, пакуль іх шчасце не было разбурана падступнымі інтрыгамі прыдворнах. У змове супраць прынца і каралевы ўдзельнічалі прынцэса Эбалі, якая помсціла прынцу за тое, што ён адмовіў ёй у каханні, пабочны брат Філіпа II, Дон Хуан, які па той жа прычыне помсціў каралеве, муж Эбалі, Руі Гомес, і яе сакратар — Перэс. Пазбаўлены магчымасці частых сустрэч з каханай, Дон Карлас ладзіў інтымныя спатканні праз дапамогу маркіза дэ Позы. Кароль западозрыў апошняга ў пакушэнні на свой шлюбны гонар і загадаў яго таемна забіць. Паміж тым прынц намагаўся таго, каб ён быў прызначаны кіраўніком нідэрландскіх уладанняў, але кароль замест яго прызначыў герцага Альба. Тады Дон Карлас, змовіўшыся з нідэрландцамі, вырашыў таемна да іх уцякаць, але быў схоплены па дарозе, пераданы суду інквізіцыі і пакараны смерцю па яе прыгавору[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У першай з’яве перад гледачом паўстае манах Дамінга, духоўнік караля, і спадкаемны прынц Дон Карлас. На загад Філіпа II, манаху даручана шпіёніць за прынцам і прашпегаваць прычыны яго смутку. Дамінга здаецца, што ён натрапіў на слушны след і разгадаў глыбокую таямніцу Дон Карласа — яго каханне да мачахі. Выконваючы заданне прыдворнае камарыльі, якая вырашыла выкарыстоўваць каханне прынца, каб загубіць яго, бо ў ім бачаць чалавека, варожага існуючаму дэспатычнаму строю, манах прыкідваецца сябрам прынца, але Дон Карлас разумее падступства Дамінга і яго сяброў і адхіляе яго паслугі.

У наступнай сцэне Карлас сустракаецца са сваім выхавальнікам і сябар дзяцінства, які толькі што вярнуўся з паўстаўшых Нідэрландаў, маркізам Радрыга Позай. Маркіз здзіўлены хворым відовішчам і смуткам свайго маладога сябра, на якога ён ускладае ўсё свае надзеі ў справе дапамогі Нідэрландам. Карлас ужо не той вольналюбівы юнак, які калісьці быў упэўнены ў адраджэнні залатога веку Іспаніі. Зараз Карлас жыве патаемным каханнем да каралевы, і хоць ён і ўсведамляе, што каханне гэта цалкам безнадзейнае, але адмовіцца ад яго не ў стане. Поза імкнецца скарыстацца агромністым уплывам каралевы на свайго юнага сябра, каб узняць яго апалы дух, адрадзіць у ім энергію і абудзіць спагаду да пакутлівага нідэрландскага народа. Пры сустрэчы каралевы з Карласам яна просіць прынца забыць аб тым, што яна была яго нявестай. Элізавета заклікае да яго дабрадзейнасці, пачуцця абавязку. Тым часам, замест Дон Карласа, кароль прызначае герцага Альба намеснікам у Брусель у мэтах задушэння паўстання і пакарання яго кіраўнікоў і са ўсім дваром адпраўляецца з летняй рэзідэнцыі Аранхуэс у Мадрыд.

У Мадрыдзе Дон Карлас спрабуе прымірыцца з бацькам, але Філіп жорстка адпіхвае працягнутую сынам руку. Адхіляе ён і просьбу сына паслаць яго замест герцага намескнікам у Брусель. Кароль падазроны, ён пужаецца сына, таму што Альба і Дамінга ўпэўнілі яго, быццам бы Дон Карлас імкнецца завалодаць бацькавай каронай. Але, пагутарыўшы з сынам, ён з няменшай падазронасцю пачынае ставіцца да Альбы і Дамінга, разумеючы, што яны пераследуюць свае мэты.

Пужаючыся перамір’я Філіпа з сынам, Альба і Дамінга абдумваюць падступныя планы, каб гэтаму перашкодзіць. Прыладай для выканання сваіх падступных намераў яны абіраюць прынцэсу Эбалі, якая патаемна закаханая ў Карласа. Яна дабіваецца сустрэчы, але ўпэўніваецца ў тым, што ён кахае не яе, а Элізавету. Калі Эбалі, якую манах Дамінга хацеў зрабіць любоўніцай караля, дагэтуль не згаджалася на гэту ролю, то зараз з імпэтам абражанага самалюбства яна вырашай пайсці на ўсё, каб адпомсціць Карласу, які адмовіў ёй у каханні. Яны раскрывае шкатулку Элізаветы і крадзе лісты прынца, каб даказаць Філіпу здраду каралевы. Кароль скалыхнуты гэтым адкрыццём, але калі Альба і Дамінга імкнуцца распаліць рэўнасць і ўзмацніць яго сумнёвы, ён адчувае, што ім нельга верыць, бо імі рушыць нянавісць да Карласа. І разам з тым Філіп не можа адксціцца ад сумнёваў. У гэтым становішчы ён асабліва востра адчувае сваю адзіноту. Ён марыць аб тым, каб мець каля сябе блізкага сябра, чалавека. Кароль згадвае, што пасярод яго дваранаў ёсць адзін чалавек, які ніколі перад ім не паддобрываўся. Ацаніўшы бескарыслівасць Позы, ён вырашае з ім параіцца. Даведаўшыся, што кароль кліча да сябе, маркіз Поза бачыць у гэтым зручны спосаб, каб пераканаць караля ў неабходнасці даць волю прыгнечанаму народу Нідэрландаў. Ён заклікае караля выкарыстаць сваю ўладу на карысць чалавецтва і стаць яго вызваліцелем. Сцэна спаткання Позы з Філіпам з’яўляецца цэнтральнай у драме.

Адкрытасць і бескарыснасць Позы заваёвываюць яму давер караля. Хоць Філіп і не згаджаецца з довадамі свайго суразмоўцы, ён загадвае яму застацца пры двары і дапамагчы распутаць сямейную таямніцу. Для гэтага Філіп раіць маркізу пасябрыцца з Карласам і з каралевай, каб, нарэшце, дазнацца праўды аб іх стасунках. Поза вырашае скарыстацца гэтым дзеля здзяйснення свайго плану: ён прапаноўвае Элізавеце ўгаварыць прынца патаемны з’ехаць у Фландрыю. Калі Карлас будзе ў Бруселі, Нідэрланды запатрабуюць ад караля свабоды, і Філіп будзе вымушаны дараваць яе народу. Каралева Элізавета згаджаецца садзейнічаць маркізу.

Паміж тым кароль прад’яўляе каралеве лісты Дон Карласа. Элізавета тлумачыць, што гэтыя лісты яна атрымлівала яшчэ тады, калі была нявестай Карласа. І ўсё ж такі Філіп не можа вызваліцца ад сваіх падазронаў. Маркіз Поза прыходзіць да караля і прыносіць бумажнік з любоўнымі лістамі, якія Эбалі пасылала Дон Карласу. Ён жа тлумачыць Філіпу, што, па яго меркаванню, стасункі паміж каралевай і прынцам носяць не рамантычны, а палітычны характар. Поза кажа, што бярэцца перашкодзіць меркаваным уцёкам Дон Карласа, калі кароль дасць яму на гэта паўнамоцтвы. Поза сапраўды арыштоўвае прынца ў пакоі прынцэсы Эбалі. Яна лічыць, што арышт спрычынілі скрадзеныя ёю лісты. У ёй зноў прачынаецца каханне да Карласа, і, жадаючы выратаваць яго, яна прызнаецца ва ўсім каралеве. Па загаду апошняй Эбалі знявольваюць у манастыр.

Альба і Дамінга бачаць у маркізе ўсемагутнага міністра і фаварыта-дачасніка. Імі выношваюцца планы з мэтай адхілення Позы ад спраў. Паміж тым незразумелыя для навакольных дзеянні ўсемагутнага фаварыта Позы мелі на ўвазе паспрыяць уцёкам Дон Карласа ў бліжэйшую ноч. Маркіз цудоўна разумее, што гэта будзе каштаваць яму жыцця. Каб палегчыць уцёкі свайго сябра, ён, ведаючы, што ўсе лісты адрасаваныя ў Нідэрланды, правяраюцца, адсылае ліст Вільгельму Аранскаму, у якім паведамляе, што быццам бы не Карлас, а ён, Поза, закаханы ў каралеву. Выратаваны такім чынам ад падазронаў караля пераапрануты манахам прынц ноччу можа развітацца з Элізаветай і з’ехаць у Брусель.

Лісты Позы да Вільгельма Аранскага беззабаўна дастаўляюць Філіпу, і яно ўплывае на яго так, як і чакаў Поза. Ледзве Поза паспявае растлумачыць Дон Карласу матывы сваіх учынкаў і запэўніць свайго сябра ў адданасці, як скрозь краты страляюць, і маркіз Поза падае забіты. Карлас схіляецца да свайго сябра. У гэты час уваходзіць кароль, каб вызваліць сына з-пад арышту, пад якім ён знаходзіўся. Кароль ужо ўпэўнены ў невінаватасці Карласа, але прынц, зразумеўшы, якога сябра ён згубіў са смерцю Позы, адпіхвае працягнутую бацькам руку перамір’я. Ён называе Філіпа забойцам і заяўляе аб сваім разрыве з ім.

Гранды моўчкі абвінавачваюць караля і яго загад забіць Позу. Філіп у збянтэжанасці, якая яшчэ ўзмацняецца ад навіны пра паўстанне, якое выбухнула ў Мадрыдзе. Начальнік палацавае варты, граф Лерма, які ўпотай спачувае Дон Карласу, паведамляе прынцу, што паўстанне ўзнята каралевай, каб палегчыць яго ўцёкі ў Брусель. Але герцагу Альба за гэты час атрымліваецца затрымаць манаха з паперамі, з якіх ясна бачны ўвесь план уцёкаў Дон Карласа. Канчаткова пераканаўшыся ў вінаватасці сына, які замысліў уцячы ў Нідэрланды і ўзначаліць іх барацьбу супраць Іспаніі, Філіп II вырашае аддаць Карласа ў рукі інквізіцыі. Становіцца таксама вядомым, што перад уцёкамі прынц мусіць спаткацца з каралевай. Іх падпільноўваюць. Калі Дон Карлас у адзенні манаха прыходзіць ноччу развітацца з каралевай і сказаць ёй, што перамог у сябе каханне да яе і прагне толькі подзвігаў у барацьбе за свабоду, у пакой каралевы ўрываецца Філіп, вялікі інквізітар і гранды. Кароль звяртаецца да вялікага інквізітара: «Ну, кардынал, я ўсё зрабіў, што здолеў. Цяпер рабіце вы сваё!» (V, 11). Гэтыя словы Філіпа II — прысуд, які аддае Дон Карласа на смерць.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 В. Жирмунский. Очерки по истории классической немецкой литературы, изд. «Художественная литература», Ленинград, 1972. С. 398
  2. 2,0 2,1 2,2 Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 129—130
  3. В. Жирмунский. Очерки по истории классической немецкой литературы, изд. «Художественная литература», Ленинград, 1972. С. 399

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]