Факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава
Выгляд
(Пасля перасылкі з Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава)
| факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава | |
|---|---|
| Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава | |
| Заснаваны | 2020 |
| Дэкан | Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка |
| Адрас | 210038, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33 |
| fgk.vsu.by | |
Факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый створаны ў пачатку 2020/2021 навучальнага года ў выніку аб’яднання філалагічнага і гістарычнага факультэтаў. З 27 верасня 2024 года носіць цяперашнюю назву[1].
На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый функцыянуюць:
- Цэнтр кітайскай мовы і кітайскай культуры;
- Цэнтр французскай мовы імя Рэнэ Дэкарта;
- Цэнтр славянскіх моў і культур;
- Цэнтр лінгвадыдактычных практык;
- Навукова-асветніцкі цэнтр «Спадчына віцебскай зямлі»;
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- кафедра беларускага мовазнаўства
- кафедра германскай філалогіі
- кафедра літаратуры
- кафедра сусветных моў
- кафедра агульнага і рускага мовазнаўства
- кафедра гісторыі і культурнай спадчыны
- кафедра філасофіі і сацыяльных навук
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]Дзённая форма атрымання адукацыі:
- Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская).
- Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская).
- Рамана-германская філалогія.
- Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі).
- Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны.
- Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць).
Завочная форма атрымання адукацыі
- Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм).