Мастацтва вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сунь-цзы, Мастацтва вайны

Мастацтва вайны (кіт. трад. 孫子兵法, спр. 孙子兵法, піньінь Sūn Zǐ bīng fǎ) — старажытны кітайскі ваенны трактат, які быў напісаны Сунь-цзы, высокапастаўленым генералам і стратэгам у канцы вясновага і восеньскага перыяду, але некаторыя навукоўцы лічаць, што «мастацтва вайны» не было завершана да наступнага перыяду Ваюючых царстваў[1]. Твор складаецца з 13 частак, кожная з якіх прысвечана аднаму з аспектаў вайны, ён, як кажуць, з'яўляецца дасканалай і скончанай працай па ваеннай стратэгіі і тактыкі свайго часу, і да гэтага часу твор не згубіў сваёй актуальнасці.

«Мастацтва вайны» з'яўляецца адной з найстарэйшых і самых паспяховых кніг па ваеннай стратэгіі ў свеце. Твор быў самым вядомым і ўплывовым з сямі ваенных класічных твораў Кітая: «за апошнія 2 тысячы гадоў ён заставаўся самым важным ваенным трактатам у Азіі, дзе нават простыя людзі ведалі яго па назве»[2]. Твор меў велізарны ўплыў на ўсходняе ваеннае мысьленне, бізнес-тактыку, і нават у іншых сферах жыцця.

Сунь-цзы падкрэсліваў важнаьць пазіцыянавання ў ваеннай стратэгіі, і што рашэнне пра выбар пазіцыі войска павінна быць заснавана як на аб’ектыўных ўмовах, паводле дадзеных пра фізіка-геаграфічнае асяроддзе, гэтак і на суб’ектыўных перакананнях іншых аспектаў у гэтым асяроддзі. Ён меркаваў, што стратэгія не ёсць планаванне ў сэнсе працы праз устаноўленыя перакананні і дзеянні, а тое, што яна патрабуе хуткіх і адэкватных мер рэагавання на зменлівыя ўмовы. Планаванне працы павінна праводзіцца не толькі ў кантраляваным асяроддзі, але і ў зменлівых умовах, якія ствараюць нечаканыя сітуацыі.

Кніга была ўпершыню перакладзеная на французскую мову ў 1772 французскім езуітам Жанам Жазефам Мары Аміё, і на англійскую мову брытанскім афіцэрам Эверардам Фергюсанам Калтропам у 1905 годзе. Разнастайныя лідары, як то Маа Цзэдун, генерал Во Нгуен Зіап, барон Антуан-Анры Жаміні, генерал Дуглас Макартур, Напалеон, і кіраўнікі імператарскай Японіі, чэрпалі натхненне з гэтай працы. «Мастацтва вайны» ўжываецца таксама як дапаможнік па бізнесу і кіраўніцкай стратэгіі[3][4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Griffith, Illustrated Art of War, p. 17–18
  2. Sawyer, Ralph D. The Seven Military Classics of Ancient China. New York: Basic Books. 2007. p. 149.
  3. «Art of War for Business Management Strategic Planning»
  4. Floyd, Raymond E. «The art of war and the art of management» Архівавана 22 жніўня 2011..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]