Перайсці да зместу

Маторыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
3D-мадэль размяшчэння рухальных зон кары галаўнога мозгу

Маторыка (лац.: motus — рух) — рухальная актыўнасць арганізма або асобных органаў[1]. Пад маторыкай разумеюць паслядоўнасць рухаў, якія ў сваёй сукупнасці патрэбныя для выканання якой-небудзь вызначанай задачы.

Адрозніваюць буйную і дробную маторыку, а таксама маторыку пэўных органаў.

Буйная маторыка

[правіць | правіць зыходнік]

Навыкі буйной маторыкі ўключаюць у сябе выкананне такіх дзеянняў, як перагортванне, нахілы, хада, поўзанне, бег, скачкі і таму падобныя. Звычайна развіццё навыкаў буйной маторыкі прытрымліваецца агульнага шаблона ў вызначаным парадку ва ўсіх людзей.

Развіццё таксама ў цэлым рухаецца зверху ўніз. Першае, што звычайна дзіця вучыцца кантраляваць — гэта рухі вачэй.

Буйная маторыка з’яўляецца асновай, на якую пасля накладваюцца больш складаныя і тонкія рухі дробнай маторыкі.

Дробная маторыка

[правіць | правіць зыходнік]

Дробная маторыка — здольнасць маніпуляваць дробнымі прадметамі, перадаваць аб’екты з рукі ў руку, а таксама выконваць задачы, якія патрабуюць скаардынаванай працы вачэй і рук.

Навыкі дробнай маторыкі выкарыстоўваюцца для выканання такіх дакладных дзеянняў, як «пінцэтны захоп» (вялікім і паказальным пальцамі) для маніпулявання невялікімі аб’ектамі, маляванне, выразанне, засцёгванне гузікаў, вязанне, ігра на музычных інструментах і гэтак далей. Асваенне навыкаў дробнай маторыкі патрабуе развіцця больш дробных мышцаў, чым для буйной маторыкі.

Парушэнні маторных функцый

[правіць | правіць зыходнік]

Існуюе вялікая колькасць захворванняў і функцыянальных расстройстваў рознай этыялогіі, якія цягнуць за сабой збоі ў працы рухальных сістэм чалавека. Ніжэй пералічаны некаторыя з іх:

Маторыка органаў

[правіць | правіць зыходнік]

Пад маторыкай органаў або сістэм органаў разумеюць зладжаную працу цягліц, якія забяспечваюць іх нармальнае функцыянаванне.

Часцей за ўсё размова ідзе пра маторыку страўнікава-кішачнага тракту (гл. Маторыка тонкай кішкі  (руск.), Мігруючы маторны комплекс  (руск.)), але паняцце таксама ўжываецца і ў дачыненні да іншых органаў, напрыклад, гавораць аб маторыку жоўцевай або мачавой бурбалак.

У 1811 годзе вучоны Чарлз Бэл сфарміраваў тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі  (руск.) і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.

Зноскі

  1. Словарь медицинских терминов
  • Бернштейн Н. А. Очерки о физиологии движений и физиологии активности. — М.: 1966.