Бег

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Статуі бегуноў з Вілы папірусаў у Геркулануме
Бег у фізічным выхаванні дзіцяці.

Бег — хуткае перамяшчэнне, адзін з відаў фізічных практыкаванняў, састаўная частка многіх відаў спорту. У лёгкай атлетыцы бег складае каля 2/3 усіх яе відаў. Спаборніцтвы па бегу праводзіліся ў Старажытным Егіпце, Асірыі, Старажытнай Грэцыі; бег быў асновай старажытных Алімпійскіх гульняў. Адрозніваюць бег аздараўленчы і спартыўны, гладкі (па роўнай паверхні — дарожка стадыёна, шаша) і з перашкодамі (бар’ерны, стыпльчэйз, крос). Паводле відаў бегу падзяляюць на спрынт (бег на кароткія дыстанцыі — 60,100, 200, 400 м), мітэльштрэкерскі (на сярэднюю адлегласць — 800, 1000, 1500, 2000 м), стаерскі (на доўгія і звышдоўгія дыстанцыі — 3000, 5000, 10000, 20000, 30000 м), марафонскі бег (42 км 195 м), бар’ерны (100, 110, 200, 400 м, на кожнай дыстанцыі па 10 бар’ераў), стыпльчэйз (3000 м, 5 бар’ераў, пасля апошняга — яма з вадой). Усе спаборніцтвы па бегу, за выключэннем марафона, кросу і звышдоўгіх дыстанцый, праводзяць на стадыёнах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]