Перайсці да зместу

Матрыкул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Матрыкул (лац.: matricula — спіс) — афіцыйны спіс якога-небудзь саслоўя, установы, унёскаў, даходаў і г.д.[1] (напрыклад, студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў[2]).

Гербавы матрыкул

[правіць | правіць зыходнік]

У 1994–2002 гадах існаваў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь, у якім захоўваюцца выявы афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, дакументы пра іх прыняцце і рэгістрацыю. Існаваў дадатак да матрыкула, у які мусяць дадавацца гістарычныя гербы, што ўжываліся на тэрыторыі Беларусі. У Гербавы матрыкул уносіліся таксама сцягі, якія не мелі асобнага статусу і рэгістраваліся як дадаткі да гербаў[3].

  1. Ад слова да слова(недаступная спасылка) // «Звязда» № 209—210, 20 верасня 2006 г.
  2. Матрыкул // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  3. Елинская М. М. Нормативные правовые документы об учреждении и регистрации официальных геральдических символов // Архивы и делопроизводство. — 2009. — № 6. — С. 135—139.