Матырына (возера, Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матырына
Морфаметрыя
Даўжыня 1,69 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,39 км²
Даўжыня берагавой лініі 4 км
Найбольшая глыбіня 5,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,26 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Матырына (Беларусь)
Матырына
Матырына
Матырына (Віцебская вобласць)
Матырына
Матырына
Map

Маты́рынавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Матырына, у басейне ракі Лукомка.

Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,69 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады ў возеры 0,98 млн м³. Плошча вадазбору 2,26 км².

Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, часткова зліваюцца са схіламі. Пойма ўчасткамі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе шырынёй 50—100 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана ілам і сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]