Матэргорн
Матэрхорн | |
---|---|
![]() Матэрхорн, Валіс, Швейцарыя | |
Вышыня вяршыні | 4477 м |
Матэргорн, таксама Матэрхорн (італ.: Monte Cervino, фр.: Mont Cervin, ням.: Matterhorn) — гара ў горнай сістэме Альпаў. Выш. 4477 м.
Узыходжанне на Матэргорн[правіць | правіць зыходнік]
З 1857 год было зроблена некалькі беспаспяховых узыходжанняў на Матэргорн, у асноўным з італьянскага боку.
Першае паспяховае ўзыходжанне на Матэргорн было здзейснена 14 ліпеня 1865 г. з боку Цэрмата групай англічаніна Эдуарда Уімпэра па яе грэбенi Хёрнлі. Пры спуску 4 чалавекі загінулі ў выніку абрыву вяроўкі.
Трыма днямі пазней 17 ліпеня 1865 г. група пад кіраўніцтвам Жана-Антуана Карэля , гіда з Броя-Чэрвініі, паднялася на вяршыню з італьянскага боку - першапраходжанне па яе грэбенi Ліён.
У 1871 годзе на вяршыню Матэргорн паднялася першая жанчына - Люсі Уолкер.
Найбольш цяжкая Паўночная сцяна Матэргорн была пройдзеная 1 жніўня 1931 г. Францам і Тоні Шмід.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).