Махавік чырванеючы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Махавік чырванеючы
Boletus rubellus 20080913wb.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xerocomus rubellus (Krombh.) Quél. 1896

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  73893
MB  439251

Махавік чырванеючы, або рубінава-ружовы (Xerocomus rubellus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шапка дыяметрам 3-6(8) см, пукатая, потым пляскатая, тонкаапушаная, іншы раз са шчылінкамі, вішнёва-чырвона-бурая або ружова-бураватая, звычайна з аліўкавым адценнем. Мякаць жоўтая, на разрэзе ў ножцы злёгку зелянее. Трубачкі прырослыя, з вуглаватымі порамі, жоўта-аліўкавыя, пры дотыку зелянеюць. Ножка памерам 4-8 х 1-2 см, суцэльная, роўная, каля трубачак жоўтая, каля асновы з вішнёва-чырвоным адценнем. Споры 8-15 х 4-6 мкм, падоўжана-эліпсаідальныя, гладкія, жоўта-аліўкавыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Немаральны від з еўразійска-афрыканскім арэалам. Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Афрыка. У Беларусі вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці і на абмежаваных плошчах.

Месцы росту: дубравы і іншыя шыракалістыя лясы. Пладаносіць адзінкавымі пладовымі целамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Мікарызны сімбіёнт дуба, граба, магчыма ляшчыны. Пладаносіць ва ўмовах умеранага ўвільгатнення. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені-верасні.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўны малавядомы ядомы грыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5