Перайсці да зместу

Мацвей Іванавіч Платаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацвей Іванавіч Платаў
руск.: Матвей Иванович Платов
Мацвей Іванавіч Платаў
Мацвей Іванавіч Платаў
Дата нараджэння 8 (19) жніўня 1753(1753-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (15) студзеня 1818(1818-01-15) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Q112578025?
Дзеці Ivan Matveyevich Platov[d] і Maria Matveevna Platova[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Кавалерыя
Гады службы 1766 - 1818
Званне генерал ад кавалерыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of St. George, 2nd class Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені Order of Maria Theresa I Order of Leopold ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла залатая зброя «За храбрасць» Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацвей Іванавіч Платаў (8 (19) жніўня 1753[1], станіца Старачаркаская, цяпер Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія — 3 (15) студзеня 1818) — расійскі ваенны дзеяч. У 1801 годзе стаў вайсковым атаманам Данскога казацкага войска, з 1809 года генерал ад кавалерыі, граф з 1812.

Бацька Платава быў вайсковым старшыной і належаў да стараабрадцаў-папоўцаў. Мацвей Іванавіч паступіў у службу на Доне ў вайсковую канцылярыю ў 1766, у 1769 годзе атрымаў чын есаула.

Удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1768—74 і 1787—91 гадоў, задушэння сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е. І. Пугачова. Удэельнік руска-пруска-французскай 1806—07 і руска-турэцкай 1806—12 войнаў.

У пачатку вайны 1812 камавдаваў «лятучым» корпусам у складзе Першай Заходняй арміі, які быў размешчаны ў раёне Гродна. У выніку імклівага наступления Напалеона на Вільню быў адрэзаны ад сваёй арміі і вымушаны далучыцца да Другой Заходняй арміі. Знаходзячыся ў яе ар'ергардзе, корпус пад кіраўніцтвам Платава двойчы атрымаў перамогі над французскай кавалерыяй: у Мірскім баі 1812 і ў Раманаўскім баі 1812; прыкрываў адыход Другой арміі да Смаленска. Пасля Смаленской аперацыі 1812 узначальваў ар'ергард аб'яднанай арміі. У час Барадзінскай бітвы зрабіў паспяховы рэйд у тыл ворага. Пры адступленні французскай арміі накіраваны М. І. Кутузавым у тыл ворага ўздоўж Смаленскай дарогі; удзельнічаў у вызваленні Оршы, Талачына, Барысава; у снежні 1812 выбіў ар'ергард праціўніка за межы Расіі каля Коўна.

Удзельнічаў ў замежных паходах 1813—14. Набыў вялікую папулярнасць як герой вайны 1812. У 1814 разам з Аляксандрам I наведаў Англію, дзе атрымаў дыплом ганаровага доктара права Оксфардскага універсітэта.

У 1805 заснаваў Новачаркаск, куды перанёс сталіцу Данскога казацкага войска. У гэтым месцы Платаў і быў пахаваны ў 1818 годзе.

Атаман Платаў стаў персанажам беларускай народнай казкі «Платон-казак».

Зноскі

  1. Мартиросова, Маргарита. К вопросу о дате рождения Матвея Ивановича Платова (руск.). Донской временник. Год 2016-й: краеведческий альманах (1 снежня 2016). Праверана 28 October 2016.
  • Харкевич В. Действия Платова в арьергарде Багратиона в 1812 г. — СПб., 1901;
  • Астапенко М. П., Левченко В. Г. Атаман Платов: Жизнеописание. — М., 1988.
  •  Савельев Е. П. Атаман М. И. Платов и основание г. Новочеркасска в 1805 г.