Вобласць Войска Данскога
| Вобласць Войска Данскога | |||
|---|---|---|---|
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1786 | ||
| Дата скасавання | 20 сакавіка 1920 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
|
|
|||
Вобласць Войска Данскога — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, якая была населеная данскімі казакамі і кіравалася па адмысловыму парадку.
З 1786 года афіцыйна звалася зямлёй Войска Данскога, у 1870—1920 — Вобласцю Войска Данскога. Цэнтр — Чаркаск, з 1806 — Новачаркаск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі данскія казакі пад кіраўніцтвам Пятра Краснова прынялі ўдзел у паходзе на Петраград. Пасля спынення паходу Усевялікае Войска Данское абвясціла аб сваёй аўтаноміі надалей да аднаўлення легітымнай расійскай улады. Вярхоўная ўлада перадавалася выбарнаму атаману, заканадаўча-дарадчыя функцыі заставаліся за Кругам. Сцягам Усевялікага Войска Данскога стаў трыкалор з гарызантальнымі палоскамі: сіняй, жоўтай і чырвонай, якія сімвалізавалі адзінства трох народаў Дона: казакоў, калмыкаў і рускіх. Затым увайшлі ў Поўдзень Расіі.
У 1920 годзе скасавана, вялікая частка тэрыторыі ўвайшла ў Данскую вобласць, затым у 1924 — у Паўночна-Каўказскі край.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вобласць Войска Данскога