Перайсці да зместу

Нырка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ныркі)
Нырка

Нырка чалавека
Лацінская назва ren
Сістэма Мочавыдзяляльная сістэма  (руск.) і эндакрынная сістэма
Кровазабеспячэнне нырачная артэрыя  (англ.)
Вянозны адток нырачная вена  (англ.)
Інервацыя нырачнае спляценне  (англ.)
Каталогі Dorlands

Нырка (лац.: ren) — парны орган мочавыдзяляльнай сістэмы ў пазваночных жывёл, у тым ліку чалавека. Удзельнічаюць у гамеастазе, абмене бялкоў і вугляводаў, утварэнні біялагічна актыўных рэчываў, якія рэгулююць узровень крывянога ціску, хуткасць утварэння эрытрацытаў, сакрэцыю альдастэрону наднырачнікамі, склад крыві і выводзяць з арганізму канчатковыя прадукты азоцістага абмену рэчываў.

У чалавека ныркі размешчаны ў забрушыннай прасторы па абодвух баках ад хрыбетніка на ўзроўні паясніцы ў праекцыі Th12 — L3 (12-га груднога — 3-га паяснічнага пазванкоў), прычым правая нырка ў норме размешчана крыху ніжэй, бо зверху яна мяжуе з печанню (у дарослага верхні полюс правай ныркі звычайна дасягае ўзроўню 12-га межрэбер'я, верхні полюс левай — узровень 11-га рабра).

Функцыі нырак

[правіць | правіць зыходнік]
  • Экскрэторная (выдзяляльная)
  • Осмарэгуліруючая
  • Іёнарэгуліруючая
  • Інкрэторная (унутрасекраторная)