Маёнтак Бяльмонты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Маёнтак Бяльмонты
Палац на малюнку Н. Орды
Палац на малюнку Н. Орды
Краіна Беларусь
Аграгарадок Ахрэмаўцы

Бяльмонты, або Двор Альгердаўшчына — былы маёнтак y Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Вядомы з 1748 года як уладанне Гільзенаў, пры іх атрымалі сваю назву (ад фр.: belmont — прыгожая гара).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XVIII — пачатку XIX стагоддзяў у Бяльмонтах створаны палацава-паркавы ансамбль, які ўключаў 2-павярховы мураваны палац (меў 33 пакоі), вялікую круглую парадную залу, дамашнюю капліцу. У 1768 годзе пабудаваны філіяльны касцёл Ісуса Хрыста.

У XIX стагоддзі пры Манузі і Плятэрах Бяльмонты сталі буйным цэнтрам культурнага жыцця Браслаўшчыны. Тут прайшло дзяцінства мастака Я. Траяноўскага, y Бяльмонтах бывалі Н. Орда, дзекабрысты М. С. Лунін, А. В. Поджыа і інш.; існавалі багатыя музейная калекцыя і бібліятэкаПершую сусветную вайну вывезена ў Петраград), парафіяльная школа (у 1804 годзе было 30 вучняў), з 1857 года дзейнічаў бровар. У Першую сусветную вайну палац Плятэраў разбураны.

З 1976 года Бяльмонты ўвайшлі ў склад вёскі Ахрэмаўцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).