Напалеон Орда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. Орда)
Напалеон Орда
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Напалеон Мацей Тадэвуш Орда
Дата нараджэння 11 лютага 1807(1807-02-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1883(1883-04-26)[1][4][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхал Орда[d]
Маці Юзэфа з Бутрымовічаў[d]
Жонка Сафія-Луіза-Ірэна Буль[d]
Дзеці Вітольд Орда[d]
Род дзейнасці мастак, кампазітар, піяніст
Жанр жывапіс (малюнак)
Вучоба
Узнагароды
залаты крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Напалеон Орда (польск.: Napoleon Mateusz Tadeusz Orda; 11 лютага 1807, в. Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні — 26 красавіка 1883, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — беларускі і польскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Маці Юзэфа з Бутрымовічаў Орда.

Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з’яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.

Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[6] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[6]. Юзафіна вучалася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавеініста Францішка Яржомбкі[7]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.

Далейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, падчас якога камандваў партызанскай адзінкай, атрымаў чын капітана і быў ўзнагароджаны крыжом Virtuti Militari за бітву пад Коцкам. Пасля падаўлення паўстання эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 года жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Уплыў на культуру[правіць | правіць зыходнік]

Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Памятная манета НБ Беларусі, прысвечаная 200-годдзю з народзінаў Напалеона Орды.

Імем Напалеона Арды названы вуліцы ў Мінску[8], Брэсце і Гродне[9]. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школе[10]. Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).

У 1997 годзе ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).

Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. 26 лістапада 2021 года была адкрыта для наведвальнікаў адноўленая сядзіба Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор, дзе нарадзіўся Напалеон Орда[11].

200-годдзе:

  • У лютым 2007 года былі выпушчаны памятныя сярэбраныя (20 рублёў, 5 тысяч штук) і медна-нікелевыя (1 рубель, 7 тысяч штук) манеты «Напалеон Орда. 200 год», прысвечаныя юбілею мастака і кампазітара[12].
  • У культурна-асветніцкім цэнтры сучаснага мастацтва імя Язэпа Драздовіча праходзіла выстаўка па выніках пленэру, які праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды[13].

11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Напалеона Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе[14].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #124381723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. а б Napoleon Orda // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Napoleon Orda // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #124381723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  6. а б Л. М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 18.
  7. Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.
  8. У Мінску з'явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага Архівавана 29 верасня 2011. // «Наша Ніва», 2 ліпеня 2007.
  9. У Гродна з’явяцца вуліцы Агінскага, Багушэвіча, Караткевіча і Орды // «Наша Ніва», 20 мая 2011.
  10. Пинской художественной школе присвоено имя Наполеона Орды
  11. http://napoleon.museum.by/node/59931
  12. Нацбанк Беларусі 6 лютага 2007 года ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Напалеон Орда. 200 год» (недаступная спасылка). БЕЛТА (5 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2010. Праверана 15 августа 2008.
  13. Свет Напалеона Орды вачыма беларускіх мастакоў
  14. «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды Архівавана 15 красавіка 2012. // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 11 лютага 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]