Ахрэмаўцы
Аграгарадок
Ахрэмаўцы Будынак школы
| ||||||||||||||||||
Ахрэ́маўцы[1] (трансліт.: Achremaŭcy, руск.: Ахремовцы) — аграгарадок у складзе Ахрэмавецкага сельсавету Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931).
Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварах[2].
У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы[2].
Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкага падполле. У 1995 мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна». У 1976 да в. Ахрэмаўцы была далучана в. Бяльмонты.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.
Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- курганны могільнік Бяльмонты (VIII—X стагоддзі) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000175
- парк Бяльмонты
- Капліца-пахавальня Плятэраў (19 ст.) на каталіцкіх могілках
- Будынак школы (1930-я)
- Брацкая магіла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000176
- Крыжаўзвіжанскі касцёл (2003)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ 2,0 2,1 Ахремовцы (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ахрэмаўцы // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 666.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Шпакоўская, Г. Ахрэмаўцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 21.8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахрэмаўцы
- Ахрэмаўцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
|
|