Маўзалей Аршакідаў
Славутасць | |
Маўзалей Аршакідаў | |
---|---|
40°18′57″ пн. ш. 44°15′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | армянская архітэктура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўзалей Аршакідаў (арм.: Արշակունիների դամբարան) — пахавальня IV стагоддзя, узведзеная ў в. Ахцк для пахавання армянскіх цароў з дынастыі Аршакідаў (Аршакуні).
Рэшткі армянскіх цароў былі адабраны ў персаў, якія спрабавалі вывезці іх у Персію, верачы, што гэта дадасць ім славы, і перапахаваны ў сяле Ахцк. Для гэтага ў 359—360 гг. была пабудавана пахавальня.
Грабніца асвятляецца толькі святлом, якое пранікае праз дзвярны праём. На масіўных каменных слупах ўваходу захаваліся неразборлівыя барэльефы сцэн палявання. Унутры некропаля знаходзіцца невялікі паўкруглы алтар, каменныя саркафагі, размешчаныя справа і злева ад яго як бы ў крылах крыжа. Злева ад уваходу, паводле падання, былі пахаваныя астанкі цароў-язычнікаў з дынастыі Аршакідаў, а справа там, дзе праступае барэльеф з крыжам — цароў, які ўжо прынялі хрысціянства. Саркафагі пустыя, аднак час захаваў на іх барэльефы IV стагоддзя. На правым хрысціянскім саркафагу намаляваны воін, які забівае дзідай вепра. А на зацкаваным зверы павіслі сабакі — адзін учапіўся ў галаву, другі — у нагу. У цэнтральнай частцы саркафага вінаградная лаза, якая сплеценая кольцам, а ў ёй, як у гняздзе, спявае птушка. Унізе пасуцца жывёлы. Сцэна сутычкі чалавека з вепрам сімвалізуе вайну паміж Арменіяй і Персіяй, так як вепр намаляваны на пячатцы персідскага цара. У барэльефах пахавальні пераважае сімволіка, якая блізкая да зямлі, кветак]] і пладоў. Усё прасякнута антычным жыццялюбствам. Нават крыж заключаны ў кола, запоўнены лісцем, лозамі, птушкамі, якія дзюбаюць або вышукваюць сабе корм. І сам крыж нібы расквітнеў — завіваецца вінаградам, служыць галінамі для птушак, прарос гнуткімі лозамі з гронкамі спелых ягад.
Ушчыльную да пахавальні прымыкаў хрысціянскі храм, пабудаваны ў IV стагоддзі. Яго руіны захаваліся да нашых дзён. І храм, і пахавальня былі пабудаваныя на краю цясніны, на дне якой працякае рака Амберд. З абодвух бакоў цясніны знаходзяцца высокія, амаль стромыя, скалы. На ўсім працягу рэчышча ракі, на стромкіх схілах цяснін знаходзяцца шматлікія пячоры, размешчаныя ў непрыступных скалах.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Уваход знутры
-
Ніша направа ад уваходу
-
Ніша налева ад уваходу
-
Руіны храма (7 ст.)
Зноскі
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маўзалей Аршакідаў