Маўсес Баграмян
Маўсес Баграмян | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, асветнік, ідэалагічны лідар |
Дата нараджэння | невядома[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома[1][2] |
Член у |
Маўсес Баграмян (арм.: Մովսէս Բաղրամյան) — дзеяч армянскага вызваленчага руху. Нарадзіўся ў Карабаху, жыў у Расіі. У 1763 годзе прыняў удзел у спробе Іосіфа Эміна арганізаваць паўстанне Арменіі супраць ірана-турэцкай няволі. З 1768 года жыў у Індыі. Аўтар «Новай кнігі, названай павучаннем» (1773), у якой заклікаў армян змагацца за вызваленне Радзімы. Удзельнічаў у складанні праекта канстытуцыі незалежнай Арменіі з рэспубліканскім ладам.
Зноскі
- ↑ а б в Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. Այվազյան — Երևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).