Ма Юань
Ма Юань | |
---|---|
Дата нараджэння | 1160[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1225[1][2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Ma Shirong[d] |
Дзеці | Ма Лінь[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма Юань (馬遠; 1160—1225) — кітайскі мастак-жывапісец эпохі Сун.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і прыдворных жывапісцаў у правінцыі Шаньсі. Быў членам Імператарскай акадэміі. Мастаком стаў і яго сын Ма Лінь.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дзеяч акадэміі жывапісу ў Ханчжоў. Паслядоўнік Лі Тана. Вядомы сваімі лаканічнымі манахромнымі краявідамі (туш, акварэль). Жывапісная манера яго і Ся Гуя атрымала назву школы Ма-Ся. Яго пэндзлю належаць карціны «Поўня», «Адзінокі рыбак на зімовым возеры», «Дажджлівы дзень у гарах», «Вясной на горнай сцяжыне» і іншыя.
Ствараў манахромныя з тонкай падфарбоўкай пейзажы («Адзінокі рыбак на рацэ ў халодны час») і кампазіцыі жанру «птушкі-кветкі» («Кветкі слівы, камяні і дзікія качкі ў горным патоку»), якія вызначаюцца філасофска-сузіральным ладам, абагульненасцю форм, манерай пісьма рэзкімі шырокімі мазкамі, новай для кітайскага жывапісу асіметрычнасцю кампазіцыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шунейка Я. Ф. Ма Юань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).