Мбандака
| Населены пункт | |
| Мбандака | |
|---|---|
| фр.: Mbandaka | |
| 0°02′55″ пн. ш. 18°15′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1883 |
| Вышыня цэнтра | 370 ± 1 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Мбанда́ка[2] (фр.: Mbandaka) — горад у паўночна-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр Экватарыяльнай правінцыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца на экватары, каля ракі Конга і вусця ракі Рукі, прыкладна за 700[3] км у напрамку на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Кіншасы. Рачны порт на на маршруце Кіншаса—Кісангані.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны Г. М. Стэнлі пад назвай Экуатэрвіль. З 1886 года горад стаў бельгійскім каланіяльным адміністрацыйным цэнтрам пад назвай Кокійявіль (у гонар каланіяльнага дзеяча К. Кокійя[4]). У 1966 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, атрымаў сучасную назву.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе дзейнічае міжнародны аэрапорт, рачны порт. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна і лясной гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, металаапрацоўчай прамысловасці, суднарамонтыя майстэрні, тыпаграфія.
У горадзе дзейнічае Музей экватара[4], батанічны сад Эала[4], педагагічны каледж[3].
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2.
- 1 2 3 Mbandaka (англ.) // Encyclopaedia Britannica
- 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мбандака // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл. (руск.)
- Мбандака (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі