Мджар (Гоца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мджар
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
38 м
Мджар на карце Мальты
Мджар (Гоца) (Мальта)
Мджар (Гоца)
Мджар (Гоца) (Мальта)
Мджар (Гоца)

Мджар[1] (мальт.: Mġarr) — партовы горад на паўднёвым усходзе вострава Гоца, Мальта. Мджар — самы вялікі рыбацкі населены пункт на Гоца. Апроч паромнага тэрмінала, у горадзе таксама знаходзіцца прыстань для яхт. Над горадам узвышаецца форт Шамбрэ, пабудаваны ў 1749 г. рыцарамі Ордэна Святога Іаана. Мджар звязаны паромам з гаванню Чыркева і востравам Коміна. Аўтобусы ходзяць да гарадоў Вікторыя і Марсалфорн.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мальты