Гоца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гоца, Гоза (італ.: Gozo, мальт.: Għawdex) — востраў у Міжземнам моры, які ўваходзіць у Мальтыйскі архіпелаг і з’яўляецца тэрыторыяй Мальты. Плошча вострава — 67 км². Намінальная сталіца — горад Вікторыя (да 1887 года — Рабат).

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Характэрныя рысы ландшафта — узгоркі з плоскімі вяршынямі. Рэк на востраве няма, захаваліся толькі глыбокія рэчышча. На востраве ёсць унутранае мора.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць складае каля 30 000 чал. З іх каля 6 000 чал. пражываюць у Вікторыі.

Гоца з’яўляецца другім па велічыні востравам Мальтыйскага архіпелага (пасля вострава Мальта). Адлегласць паміж двума буйнейшымі астравами складае 6 км. Сувязь ажыццяўляецца праз паромныя пераправы, якія перавозяць як пасажыраў, так і аўтамабілі. Судна курсіруюць паміж гоцаскім партом Мджар і мальтыйскім Чыркеўва (30 хвілін) і Са-Мэйсан (1 гадзіна 15 хвілін).

На Гоца ёсць мноства турысцкіх абъектаў. 12 гасцініц (ад 2 да 5 зорак). Галоўныя курорты — Шлэндзі, Марсалфорн, Мджарр.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Славутасцямі вострава з’яўляюцца мегалітны храм Джгантыя («месца гігантаў») і сабор Санта-Марыя.

На поўначы размешчаны пясчаныя пляжы — Рамла, Сан-Блас, Хонда-ір-Румін.

Сувенірная прадукцыя — карункі.