Мелані Ларан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мелані Ларан
фр.: Mélanie Laurent
Партрэт
Імя пры нараджэнні фр.: Mélanie Eugénie Laurent[1]
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, мадэль, кінаактрыса, спявачка, пісьменніца, актрыса, рэжысёр
Дата нараджэння 21 лютага 1983(1983-02-21)[2][3][…] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Мелані Ларан на Вікісховішчы

Мелані Ларан (фр. Mélanie Laurent; нар. 21 лютага 1983, Парыж) — французская актрыса, рэжысёр, спявачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 лютага 1983 года ў Парыжы ў яўрэйскай сям’і: бацька — акцёр, які агучвае розныя ролі за кадрам (агучваў Неда Фландэрса ў французскім варыянце Сімпсанаў), маці — выкладчыца балета. Дзяцінства Мелані прайшло ў IX акрузе Парыжа, з юных гадоў яна цікавілася кінематографам. Сваю першую ролю ў фільме «Мост паміж двух берагоў» Мелані Ларан атрымала дзякуючы выпадковаму знаёмству з акцёрам і рэжысёрам Жэрарам Дэпардзьё на здымках фільма «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара».

У перыяд з 1999 па 2009 год знялася ў 20 фільмах. У 2008 годзе выступіла ў ролі рэжысёра і сцэнарыста кароткаметражнага эратычнага фільма «A ses pieds», які быў паказаны на французскім тэлеканале Canal+.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Les gens du cinéma Праверана 20 лютага 2022.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13936658X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Mélanie Laurent // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mélanie Laurent // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.