Мемарыяльны знак падпольшчыкам (Мінск, вуліца Кульман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыяльны знак падпольшчыкам
53°55′14″ пн. ш. 27°34′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктар А. Лабачэўскі
Дата пабудовы 1983 год
Map

Мемарыяльны знак падпольшчыкам — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кульман і Цнянскай, насупраць Дома быту.

На гэтым месцы знаходзіўся дом (былая вул. Выдавецкая, 10) Т. Якавенка. Тут, у пакоі, дзе жыў падпольшчык А. С. Грышын, размяшчалася падпольная друкарня Мінскага гаркама КП(б)Б, у якой надрукаваны другі і трэці нумары падпольнай газеты «Звязда». Другі нумар выйшаў у жніўні, трэці — у верасні 1942 г. На гэтай кватэры набіралі і чацвёрты нумар газеты, але ў сувязі з пагрозай правалу друкарні гранкі былі перанесены ў дом члена падполля П. К. Хадасевіча (вул. 3-я лінія, 26), дзе і быў надрукаваны чацвёрты нумар падпольнай «Звязды».

У 1983 г. на месцы былога дома, у якім надрукаваны 2-і і 3-і нумары газеты, устаноўлены мемарыяльны знак (архітэктар А. Лабачэўскі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]