Мемарыяльны комплекс «Прарыў»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
55°12′16″ пн. ш. 28°29′33″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Ушачы
Аўтар праекта Ю. Градаў, Л. Левін
Скульптар А. Анікейчык
Першае згадванне 1974
Дата заснавання 1974
Дата пабудовы 1974 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Д000780шыфр 212Д000780

Мемарыяльны комплекс «Прарыў» — мемарыяльны комплекс у Віцебскай вобласці, адкрыты 30 чэрвеня 1974 г. у гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Выкананы з бетону, бронзы. Вышыня скульптуры 9 м.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку мемарыяла забетанаваны адрэзак шляху, па якім ішлі на прарыў партызаны. Дарога на перападах рэльефу спускаецца прыступкамі, агінае невялікае балотца, робіцца шырэй каля бронзавай пліты – карты з рэльефнай схемай абароны партызанскай зоны на 11.04.1944 г. з надпісам: "Партызанскія злучэнні Полацка-Лепельскай зоны пасля працяглых жорсткіх бітваў з фашысцкімі карнікамі ў маі 1944 г. каля вёсак Пліна і Паперына здзейснілі легендарны прарыў варожай блакады. Іх было 17185 супраць 60000. Мужнасць народа перамагла смерць і стала бяссмерцем".

Далей дарога, сціснутая шэрымі бетоннымі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партызанскіх брыгад, што ўдзельнічалі ў прарыве, вядзе да вяршыні ўзгорка. На ім у разрыве бетоннай сцяны-глыбы (вышыня 11 м), якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, узвышаецца 9-метровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ. На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Побач бронзавая кампазіцыя "Апошні прывал" – 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам: "Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй".

На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць стойкасць шаснаццаці партызанскіх брыгад.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльны комплекс "Прарыў" // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 433 – 435.
  • Мемарыяльны комплекс "Прарыў" // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 247 – 248.