Леанід Мендэлевіч Левін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Мендэлевіч Левін
Леанід Мендэлевіч Левін, беларускі архітэктар.
Леанід Мендэлевіч Левін, беларускі архітэктар.
Дата нараджэння 25 ліпеня 1936(1936-07-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2014(2014-03-01) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Галіна Леанідаўна Левіна
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Працаваў у гарадах Мінск, Слуцк, Бухара, Валгаград і Давыд-Гарадок
Уплыў Сяргей Пятровіч Каткоў
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Мендэлевіч Ле́він (нар. 25 ліпеня 1936, Мінск — 1 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры (1997), старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын з 1991 па 2014 год.

Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Мінску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных[3]. Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясілення[4].

У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска).

1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады. Член КПСС з 1965 года.

1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску.

1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь».

З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна».

Сябры і калегі — скульптар Анатоль Анікейчык, архітэктар Юрый Градаў.

Памёр 1 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску[5].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Член каардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета. Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Рахамім», старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва[6].

Работы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна):

Мемарыяльныя комплексы[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
Мемарыяльны комплекс ахвярам халакоста «Яма»

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Помнік Янку Купалу ў Мінску

Праекты будынкаў і збудаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Мінскага гаркама КПБ
Станцыя метро «Няміга»

Будынак тэатра лялек і кінатэатра «Піянер» (1965; у сааўтарстве з Г. Заборскім), інтэрнат трактарнага завода па вул. А. Кашавага (1966), павільён ВДНГ БССР (1968), будынак гаркама КПБ (1979; цяпер — Міністэрства замежных спраў), станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984)[8] і «Няміга» (1990) у Мінску.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1970—1975), праспекта Машэрава (1980-я)[6], добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (19701975)[8], рэканструкцыі цэнтра Давыд-Гарадка (2000)[6]. Рэгенерацыя Траецкага прадмесця (Мінск, 1980—1986), праекты рэгенерацыі Верхняга горада[8], вуліцы Нямігі, Ракаўскага прадмесця.

Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Наталляй Афанасьевай меў дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за стварэнне мемарыяльных збудаванняў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Прэміі Ленінскага камсамола Валгаграда, Ленінскай прэміі (1970). Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[6], ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах.
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Красным Беразе (Гомельская вобласць)
  • Медаль Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі».
  • Званне «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна»[11].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У Жлобіне адна з вуліц увесну 2015 года была пераназвана ў гонар Леаніда Левіна[11].
  • У сакавіку 2015 года імя Леаніда Левіна атрымала Гістарычная майстэрня ў Мінску[11].
  • У 2017 годзе Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын звярнуўся ў Мінгарвыканкам з прапановай даць імя Левіна вуліцы ў Мінску[11]. Гэтая просьба была задаволена ў снежні 2020 года, калі Мінгарсавет прыняў адпаведнае рашэнне (афіцыйна апублікавана ў студзені 2021 года)[12].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

У якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні [13][14].

Зноскі

  1. Левин Леонид Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Левин Леонид Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. «Обнял я деревце и попрощался с Лизой»: он вернулся с фронта и узнал, что жена умерла от дистрофии. История семьи архитектора Левина Архівавана 25 жніўня 2018.
  4. Непридуманная история военного почтового романа Архівавана 13 чэрвеня 2021.
  5. У Мінску развіталіся з архітэктарам Леанідам Левіным Архівавана 7 сакавіка 2014.
  6. а б в г д е ё ж з Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  7. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  9. «Мастацтва» № 5 (410). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  10. «Мастацтва» № 7 (412). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  11. а б в г http://belisrael.info/?p=15421
  12. https://belisrael.info/?p=26935
  13. Зуборев Л. Как создавалось «Общество еврейской культуры»
  14. Рубинчик В. О Левине и левинщине

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Левін Леанід Мендэлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 419. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]