Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, воінам-вызваліцелям і землякам
Помнік | |
Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, воінам-вызваліцелям і землякам | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Яніна |
Дата пабудовы | 1977 год |
Статус |
![]() |
Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, воінам-вызваліцелям і землякам — мемарыяльны комплекс у в. Яніна (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Знаходзіцца за 0,3 км ад горада Верхнядзвінска, на развілцы шашэйных дарог Верхнядзвінск — Асвея, Даўгаўпілс — Полацк.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У Вялікую Айчынную вайну нямецкія войска загубілі 12212 жыхароў Верхнядзвінскага раёна, спалілі 426 вёсак (многія пасля вайны не адрадзіліся, 69 вёсак увекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь, у т. л. 43 на Могілках вёсак). 1492 савецкія воіны і партызаны загінулі пры вызваленні тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3140 землякоў — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У 1977 годзе на ўшанаванне памяці загінуўшых адкрыты мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс (скульптар І. Краўчанка, архітэктар М. Ткачук; бетон). У цэнтры кампазіцыі на насыпным узгорку ўстаноўлены скульптуры (вышыня 8 м) старога і дзяўчыны. Вакол узгорка ўкапаны 6 масіўных жалезабетонных слупоў, што нагадваюць процітанкавыя надаўбні. На іх нахільных тарцовых плоскасцях звесткі аб стратах раёна ў Вялікую Айчынную вайну. Прыводзяцца лічбы загінуўшых на франтах, загубленых і вывезеных у няволю нямецка-фашысцкімі захопнікамі жыхароў, назвы спаленых вёсак. Да мемарыяла з боку горада вядзе сцежка з бетонных пліт, у пачатку яе пастаўлена стэла. Уздоўж сцежкі, направа ад яе — вялікія камяні.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чуракова, Т. Р. Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам / Т. Р. Чуракова, Т. В. Габрусь // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 160.