Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак (Боркі)
| Помнік | |
| Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак «Боркі» | |
|---|---|
| 53°27′47″ пн. ш. 29°42′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Боркі |
Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак — мемарыяльны комплекс у Борках Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі[1][2]. Адкрыты 20 чэрвеня 2020 года[3]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 1942 года ў Кіраўскім раёне былі сфарміраваны партызанскія злучэнні, якія дзейнічалі супраць акупантаў, здзяйсняючы частыя дыверсіі з падрывам машын на шашы Бабруйск — Магілёў. Пасля адной з такіх дыверсій, 15 чэрвеня 1942 года ў вёску накіраваны атрад штурмбанфюрара СС Оскара Паўля Дырлевангера. Немцамі было знішчана каля 2000 мірных жыхароў і спалена 6 пакінутых вёсак. Пасля вайны самі Боркі былі адноўленыя, але навакольныя пасёлкі — Хватаўка, Доўгае Поле, Закрынічча, Чырвоны Араты, Пралетарскі, Дзяржынскі — не адрадзіліся.
У памяць пра жыхароў Борак і неадроджаных вёсак у 1964 годзе, да 20-годдзя вызвалення раёна, пастаўлены помнік — скульптура воіна і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі. Адпаведна колькасці спаленых паселішч устаноўлена шэсць пліт памяці пра падзеі на Боркаўскай зямлі.
У жніўні 2004 года ўзведзена капліца ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых».
У 2004 і 2008 гадах у Борках пачата будаўніцтва мемарыяла памяці ўсіх спаленых вёсак Магілёўскай вобласці[4]. Ініцыятарам стварэння новага помніка выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Стары помнік усталявалі на мясцовых могілках, дзе пахаваны ахвяры аперацыі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Над напаўненнем мемарыяльнай прасторы працуюць мінскія скульптары Іван Арцімовіч і Аляксандр Сакалоў, пазней на стадыі праектавання да іх далучылася магілёўскі педагог-архітэктар Марыя Левашова[5].
Ключавая скульптура мемарыяльнага комплексу — жанчына-маці, якая схілілася над пустой калыскай. Гэта скульптура ўвасабляе Беларусь, скрушлівую аб ахвярах вайны, як пра сваіх дзяцей. За скульптурай маці знаходзіцца вясковая (вуліца памяці) вуліца з імітацыяй пячных труб на якія нанесены ўспаміны відавочцаў трагедыі.
Другая скульптура знаходзіцца ў сімвалічным свірне: яна паказвае людзей, якія спрабуюць выратавацца ад немінучай пакутлівай смерці. На мемарыяльным камені высечана пасланне нашчадкам[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ФОТОФАКТ: Мемориальный комплекс "Борки" в Кировском районе. БелТА.
- ↑ Мемориальный комплекс "Борки" в Кировском районе. БелТА.
- ↑ Адкрыццё мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці | Падзеі | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь(нявызн.). president.gov.by. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ РЭКАНСТРУКЦЫЯ МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ «ПАМЯЦІ СПАЛЕНЫХ ВЁСАК МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ» Ў В. БОРКІ КІРАЎСКАГА РАЁНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ У вёсцы Боркi ствараецца мемарыял памяцi, якi перадасць увесь жах таго, што тут адбылося больш за 70 гадоў таму (руск.)(недаступная спасылка). zviazda.by (1 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ У кіраўскіх Борках мемарыял абнаўляюць усім мiрам | Навіны раёна | Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт. Афіцыйны сайт.(нявызн.)(недаступная спасылка). osipovichi.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2020. Праверана 3 мая 2025.
