Мена Сіманс
Мена Сіманс | |
---|---|
нідэрл.: Menno Simons | |
![]() | |
Дзейнасць | багаслоў, святар |
Нараджэнне |
1496 |
Смерць |
31 студзеня 1561 |
Пахаванне | |
![]() |
Мена Сіманс (нідэрл.: Menno Simons; 1496—1561) — рэлігійны рэфарматар, адзін з галоўных прадстаўнікоў пацыфісцкага анабаптызму, заснавальнік руху менанітаў .
Прыблізна ў 1526 ці 1527 г. пытанні аб дактрыне транссубстанцыяцыі падштурхнулі Мена Сіманса да сур’ёзнага і грунтоўнага пошуку адказаў у Святым Пісанні, якое, паводле яго прызнання, ён не вывучаў раней, хаця быў святаром. У гэты час ён прыйшоў да таго, што некаторыя называюць «евангельскім гуманізмам». У 1536 г. Сіманс парваў з каталіцкай царквой і далучыўся да анабаптыстаў. Відаць, у хуткім часе ён набыў аўтарытэт: да 1540 г. самым уплывовым анабаптысцкім лідарам у Нідэрландах быў Давід Ёрыс , але ўжо ў 1544 г. для абазначэння ўсіх галандскіх анабаптыстаў выкарыстоўваўся тэрмін «менаніты» альбо «меністы»[1].
Ратуючыся ад пераследу, Сіманс часта пераязджаў і памёр у 1561 г. у Вюстэнфельдэ ў Гольштэйне.
Зноскі
- ↑ Friesen, Leonard G. (2022-10-27). Mennonites in the Russian Empire and the Soviet Union: Through Much Tribulation. Toronto ; Buffalo ; London: University of Toronto Press. p. 46. ISBN 978-1-4875-0551-6.