Менталітэт краба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Менталітэт краба (англ. Crab Mentality, часам ужываецца назва crab bucket theory — «тэорыя вядра з крабамі») – паняцце, якое азначае «блізарукае мысленне» (short-sighted thinking, myopic thinking), яно вызначае ўчынкі чалавека на падставе прынцыпу: «If I can’t have it, neither can you» — «ні сам ні гам – ні другому не дам» або «ні сабе – ні людзям».

Метафара заснавана на на цалкам рэальнай з’яве – паводзінах крабаў, пасаджаных у вядро. Унікальнасць з’явы ў тым, што адзін краб, пасаджаны ў вядро, лёгка можа вылезці з яго, а калі ў вядры апынецца некалькі крабаў – ніводзін з іх не зможа выбрацца на волю, бо яны ўсе разам будуць чапляцца за «ўцекача» і перашкаджаць адзін аднаму вызваліцца.

Гэтая метафара ўжываецца для апісання канкурэнцыйных паводзін у сацыяльнай іерархіі грамадства. Аналогія з паводзінамі людзей у тым, што грамадскія групы і яго асобныя чальцы часта стараюцца мінімалізаваць дасягненні любога іншага чальца ў выпадку, калі ў таго атрымліваецца дасягнуць большага поспеху, чым іншым. Менталітэт краба разглядаецца, часам, як адзін з відаў псеўдарэвалюцыйнага мыслення[1]. Класічнаю праяваю менталітэта краба з’яўляецца байкатаванне і ігнараванне паспяховых чальцоў грамадства.

Даследчык Jon E. Royeca прыводзіць шматлікія прыклады праяўлення дадзенага менталітэта ў брытанскай, амерыканскай, ірландскай, японскай, кітайскай, індыйскай і сінгапурскай культурах[2]. У еўрапейскай літаратурнай традыцыі існуе аналаг «Crab Mentality», які звычайна ілюструецца выразам: «Сабака на сене ляжыць, сама не есць і скаціне не дае». Тут вядзецца гаворка пра чалавека, які перашкаджае іншым карыстацца тым, што для яго самога не мае аніякае каштоўнасці.

Зноскі

  1. Макулін А.В. Таксанамія сацыяльна-рацыянальных ілюзій: ментальныя пасткі, рацыяморфнасць, сrab mentality // Тэорыя і практыка грамадскага развіцця. № 10. 2014. http://teoria-practica.ru/rus/files/arhiv_zhurnala/2014/21/philosophy/makulin.pdf
  2. Jon E. Royeca Crab Mentality Is Universal (January 19, 2010. Part 7 of the «In Defense of the Filipino» series.), URL: http://emanila.com/philippines/crab-mentality-is-universal/. (archived from the original on 2011-07-10). (Date of Treatment: 11.09.2014)