Мерседэс (каманда Формулы-1)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мерседэс (англ.: Mercedes, поўная назва Mercedes AMG Petronas F1 Team) — нямецкая каманда-аўтавытворца, што прымае ўдзел у Гран-пры Формула-1. Двухразовы Ўладальнік Кубка канструктараў 2014, 2015 гадоў. Канцэрн Daimler-Benz дэбютаваў у Формуле 1 у 1954 годзе і з вялікім поспехам браў удзел у сезонах 1954-1955. Аднак пасля сезона 1955 годы кампанія пакінула серыю, і нягледзячы на пастаўкі матораў у 1990-х і 2000-х, не вярталася ў якасці завадской каманды аж да лістапада 2009 года.[1]

Да былога пілота Williams Ніка Росберга далучыўся сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер, які вярнуўся ў Формулу-1, а Нік Хайдфельд стаў рэзервовым гоншчыкам каманды.[2][3][4] У канцы 2012 года Шумахер завяршыў кар'еру ў Формуле-1. А новым напарнікам Ніка Росберга стаў чэмпіён 2008 года Льюіс Хэмілтан.

Зноскі

  1. Дмитрий Бухаров. Mercedes-Benz покупает Brawn , F1News.ru (2009-11-16). Праверана 13 сакавіка 2010.
  2. Бухаров, Дмитрий. В Mercedes-Benz подтвердили контракт с Росбергом , F1News.ru (2009-11-23). Праверана 31 студзеня 2010.
  3. Лось, Андрей. Официально: Михаэль Шумахер — гонщик Mercedes-Benz , F1News.ru (2010-12-23). Праверана 31 студзеня 2010.
  4. Бухаров, Дмитрий. Ник Хайдфельд — третий пилот Mercedes-Benz , F1News.ru (2010-02-04). Праверана 4 лютага 2010.