Чэмпіёны Формулы-1 сярод Канструктараў
Тытул Чэмпіёна Формулы-1 сярод Канструктараў атрымлівае найлепшы канструкатар балідаў Формулы-1 (уладальнік інтэлектуальных правоў на рухавік і шасі), які вызначаецца ў канцы сезона па найбольшай колькасці набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры. У залік Кубка Канструктараў ідуць ачкі, якія былі атрыманы ў кожнай гонцы кожным з пілотаў канструктара. Да 1979 года толькі вынік найлепшага пілота прыносіў ачкі канструктару.
Упершыню Кубак Канструктараў быў атрыманы ў 1958 годзе камандай Vanwall. 15 розных канструктараў атрымлівалі кубак за гады існавання асобнага заліку для канструктараў. Scuderia Ferrari з'яўляецца найбольш паспяховым канструктарам з 16 перамогамі (з іх 6 запар з 1999 па 2004 гады). Канструктары толькі з 5 краін атрымлівалі перамогу ў агульным заліку: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Аўстрыі і Францыі. Двойчы канструктары атрымлівалі перамогу ў заліку карыстаючыся чатырма рознымі мадэлямі (Cooper у 1960 і Lotus у 1970).
У 2007 годзе Ferrari атрымала свой 16-ты тытул дзякуючы дыскваліфікацыі каманды McLaren з-за гісторыі са шпіянажам.
Спіс пераможцаў
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- * – пазначае пілота, які стаў Чэмпіёнам Свету.
- ↑ Указаныя толькі тыя пілоты, якія набіралі ачкі для агульнага заліку. Нумары балідаў паказаныя толькі там, дзе яны застваліся нязменнымі падчас усяго сезона (у дужках пазначаны пілоты, якія выходзілі на старт у якасці замены асноўных).
- ↑ Паказаныя толькі ачкі, якія пайшлі ў залік Чэмпіяната Канструктараў.
- ↑ McLaren набралі 203 ачка, але каманда дыскваліфікаваная ў канцы сезона.
- ↑ Сістэма размеркавання ачкоў была зменена пачынаючы з 2010 года.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле канструктараў
[правіць | правіць зыходнік]Канструктар | Тытулы | Сезоны |
---|---|---|
Ferrari | 16 | 1961, 1964, 1975, 1976, 1977, 1979, 1982, 1983, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008 |
WilliamsF1 | 9 | 1980, 1981, 1986, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996, 1997 |
McLaren | 8 | 1974, 1984, 1985, 1988, 1989, 1990, 1991, 1998 |
Mercedes | 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 | |
Team Lotus | 7 | 1963, 1965, 1968, 1970, 1972, 1973, 1978 |
Red Bull | 4 | 2010, 2011, 2012, 2013 |
Cooper | 2 | 1959, 1960 |
Brabham | 1966, 1967 | |
Renault | 2005, 2006 | |
Vanwall | 1 | 1958 |
BRM | 1962 | |
Matra | 1969 | |
Tyrrell | 1971 | |
† Benetton | 1995 | |
Brawn | 2009 |
† – Benetton удзельнічалі як брытанская каманда з 1986 па 1995, і як італьянская з 1996 па 2001.
Паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | Канструктар | Тытулы |
---|---|---|
Вялікабрытанія | 10 | 33 |
Італія | 1 | 16 |
Германія | 1 | 8 |
Аўстрыя | 1 | 4 |
Францыя | 2 | 3 |
Паводле вытворцаў рухавікоў
[правіць | правіць зыходнік]Рухавік | Тытулы | Канструктары |
---|---|---|
Ferrari | 16 | Ferrari (16) |
Renault | 12 | WilliamsF1 (5), Red Bull (4), Renault (2), Benetton (1) |
Ford | 10 | Team Lotus (5), WilliamsF1 (2), Matra (1), Tyrrell (1), McLaren (1) |
Mercedes | Mercedes (8), McLaren (1), Brawn (1) | |
Honda | 6 | McLaren (4), WilliamsF1 (2) |
Climax | 4 | Cooper (2), Team Lotus (2) |
Repco | 2 | Brabham (2) |
TAG | McLaren (2) | |
Vanwall | 1 | Vanwall (1) |
BRM | BRM (1) |
Паводле вытворцаў шын
[правіць | правіць зыходнік]Вытворца | Колькасць тытулаў | Сезоны | |
---|---|---|---|
G | Goodyear | 26 | 1966–1967, 1971, 1973–1978, 1980–1983, 1985–1997 |
B | Bridgestone | 11 | 1998–2004, 2007–2010 |
P | Pirelli | 11 | 2011–2021 |
D | Dunlop | 9 | 1958–1965, 1969 |
M | Michelin | 4 | 1979, 1984, 2005–2006 |
F | Firestone | 3 | 1968, 1970, 1972 |