Формула-1 у сезоне 2015

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сезон 2015 года будзе 66-ым сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). Сезон, у якім прымуць удзел 20 пілотаў і 10 каманд, пачаўся ў Аўстраліі 15 сакавіка і скончыцца ў Абу-Дабі 29 лістапада. Па выніках сезона вызначыцца Чэмпіён Свету сярод пілотаў і ўладальнік кубка Канструктараў. Па выніках сезона пілот, які выйграе больш поўл-пазіцый, атрымае спецыяльны прыз ад FIA.

Пілот каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан абараняцьме свой другой тытул чэмпіёна, які ён выйграў у 2014 годзе. Каманда Mercedes абараняцме тытул чэмпіёна сярод канструктараў, які ўпершыню выйграла ў папярэднім сезоне.

Удзельнікі: каманды і пілоты[правіць | правіць зыходнік]

Льюіс Хэмілтан — лідар чэмпіянату 2015 года

10 сакавіка 2015 года FIA абвясціла спіс удзельнікаў на сезон 2015[1]. 20 пілотаў, якія рэпрэзентуюць 10 каманд, згодна з папярэднім спісам прымуць удзел у Чэмпіянаце:

Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума 1 Пілот А/П Этапы
Германія Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W06 Hybrid Mercedes PU106B Hybrid P 44 2 Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан HAM 1-2
6 Германія Ніка Розберг ROS 1-2
Аўстрыя Infiniti Red Bull Racing Red Bull RB11 Renault Energy F1-2015 P 3 Аўстралія Даніэль Рыкарда RIC 1-2
26 Расія Данііл Квят KVY 1-2
Вялікабрытанія Williams Martini Racing Williams FW37 Mercedes PU106B Hybrid P 19 Бразілія Феліпе Маса MAS 1-2
77 Фінляндыя Вальтэры Ботас BOT 1-2
Італія Scuderia Ferrari Ferrari SF15-T Ferrari 059/4 P 5 Германія Себасцьян Фетэль VET 1-2
7 Фінляндыя Кімі Райканен RAI 1-2
Вялікабрытанія McLaren Honda McLaren MP4-30 Honda RA615H P 14 Іспанія Фернанда Алонса ALO 2
20 Данія Кевін Магнусэн MAG 1
22 Вялікабрытанія Джэнсан Батан BUT 1-2
Індыя Sahara Force India F1 Team Force India VJM08 Mercedes PU106B Hybrid P 11 Мексіка Серхіа Перэс PER 1-2
27 Германія Ніка Хюлькенберг HUL 1-2
Італія Scuderia Toro Rosso Toro Rosso STR10 Renault Energy F1-2015 P 33 Нідэрланды Макс Верстапен VES 1-2
55 Іспанія Карлас Сайнц, мл. SAI 1-2
Вялікабрытанія Lotus F1 Team Lotus E23 Hybrid Mercedes PU106B Hybrid P 8 Францыя Раман Гражан GRO 1-2
13 Венесуэла Пастор Мальданада MAL 1-2
Швейцарыя Sauber F1 Team Sauber C34 Ferrari 059/4 P 9 Швецыя Маркус Эрыксан ERI 1-2
12 Бразілія Феліпэ Наср NAS 1-2
Вялікабрытанія Manor Marussia F1 Team Marussia-Ferrari MR03 Ferrari 059/3 P 28 Вялікабрытанія Уіл Стывенс STE 2
98 Іспанія Рабэрта Меры MER 2

Заўвагі:

  1.   — Pirelli застаецца адзіным дастаўнікам гумы для ўсіх каманд у Формуле-1 згодна з кантрактам да 2016 года
  2.   — як дзеючы чэмпіён свету, Льюіс Хэмілтан меў права змяніць свой асабісты нумар пілота на "1", але ён вырашыў пакінуць свой нумар "44" на балідзе. Такім чынам сезон 2015 будзе першым з 1994, калі ў пелатоне не будзе баліда з нумарам 1.

Каманды[правіць | правіць зыходнік]

  • Honda вяртаецца ў Формулу-1 у якасці дастаўніка рухавікоў для каманды McLaren, які скончыў сваё дваццацігадовае партнёрства з Mercedes-Benz. Honda была асноўным дастаўніком рухавікоў для MacLaren з 1988 па 1992, для BAR і Jordan з 2000 па 2006, а таксама ўдзельнічала, як канструктар з 2006 па 2008.
  • Lotus змяніў дастаўніка рухавікоў з Renault на Mercedes, таксама скончыўшы сваё дваццацігадовае супрацоўніцтва з французскім вытворцай.
  • Пасля Гран-пры Японіі 2014 каманда Marussia перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне, прапусціла амерыканскі і бразільскі этапы. Напярэдадні Гран-Пры Бразіліі 2014 каманда спыніла сваё існаванне: супрацоўнікі былі звольненыя, а маёмасць выстаўлена на продаж. Але каманду ўдалося выратаваць у лютым 2015 года, з прыходам новага інвестара з Manor. Каманда падала заяўку на удзел у чэмпіянаце як Manor Marussia F1 Team.
  • Пасля Гран-пры Расіі 2014 каманда Caterham F1 страціла ўсе крыніцы свайго фінансавання з-за спрэчкі паміж уладальнікамі каманды. Каманда перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне часовым прадстаўніком крэдытораў. У выніку каманда і яе пілоты прапусцілі Гран-Пры Бразіліі і ЗША. Caterham здолелі прыняць удзел на апошнім этапе ў Абу-Дабі. Усе актывы і маёмасць каманды былі высталены на аўкцыён у сакавіку 2015 года.

Пілоты[правіць | правіць зыходнік]

  • Фернанда Алонса пакінуў Ferrari і падпісаў кантракт з McLaren. Тым самым ён вярнуўся ў каманду, за якую выступаў у сезоне 2007 года. Першы этап 2015 года ў Аўстраліі Алонса вымушаны быў прапусціць з-за аварыі падчас тэстаў і часовага перыяда рэабілітацыі. Яго месца на этапе заняў Кевін Магнусэн - тэст пілот McLaren.
  • Себасцьян Фетэль пакінуў Red Bull пасля 15-гадовага супрацоўніцтва з аўстрыйскім канструктарам, з якім выйграў 4 тытула чэмпіёна свету. Фетэль далучыўся да Ferrari, дзе заняў месца Фернанда Алонса. У сваю чаргу расійскі пілот Данііл Квят з Toro Rosso заняў месца Фетэля ў Red Bull.
  • З-за таго, што Квят перайшоў у Red Bull, а Жан-Эрык Вернь сышоў у Ferrari ў якасці пілота-распрацоўшчыка,Toro Rosso вымушана была цалкам змяніць склад пілотаў. Да яе далучыліся чэмпіён Формулы Renault Карлас Сайнц, малодшы і былы прызёр Еўрапейскай Формулы Тры Макс Ферстапэн. Ферстапэн стаў наймаладзейшым пілотам Формулы-1 ва ўзросце 17 гадоў і 164 дзён.
  • Эстэбан Гуцьерэз і Адрыян Зуціл пакінулі Sauber, дзе на іх месцы былі падпісаны былы пілот Caterham Маркус Эрыксан і пілот GP2 Філіпэ Наср. Гуцьерэз і Зуціл сталі запаснымі пілотамі Ferrari і Williams адпаведна.
  • Manor падпісала кантракт з Уілам Стывенсам, былым пілотам Caterham, да якога далучыўся былы тэст пілот Caterham Рабэрта Меры. Макс Чылтан сышоў у чэмпіянат па гонкам на цягавітасць, а Жуль Б'янкі застаецца ў коме пасля аварыі на Гран-пры Японіі 2014 года.

Каляндар[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, якія прымаюць этапы Гран-пры ў 2015 годзе пазначаны зялёным колерам. Шэрым пазначаны краіны, якія прымалі этапы Гран-пры ў мінулым.

Афіцыйны каляндар быў абвешчаны 3 снежня 2014 года, але 20 сакавіка 2015 быў зменены з-за выключэння нямецкага этапа са спісу[2].

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-пры Траса Дата
1 Rolex Australian Grand Prix Гран-пры Аўстраліі Аўстралія Альберт Парк, Мельбурн 15 сакавіка
2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-пры Малайзіі Малайзія Sepang, Куала-Лумпур 29 сакавіка
3 Chinese Grand Prix Гран-пры Кітая Кітай Міжнародны аўтадром Шанхая, Шанхай 12 красавіка
4 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-пры Бахрэйна Бахрэйн Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 19 красавіка
5 Gran Premio de España Гран-пры Іспаніі Іспанія Каталунья Мантмело, Барселона 10 мая
6 Grand Prix de Monaco Гран-пры Манака Манака Манака, Monte Carlo 24 мая
7 Grand Prix du Canada Гран-пры Канады Канада Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 7 чэрвеня
8 Großer Preis von Österreich Гран-пры Аўстрыі Аўстрыя Red Bull Рынг, Шпільберг-бай-Кніттельфельд 21 чэрвеня
9 British Grand Prix Гран-пры Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Аўтадром Сільверстоўна, Сільверстоўн 5 ліпеня
10 Magyar Nagydíj Гран-пры Венгрыі Венгрыя Хунгарорынг, Будапешт 26 ліпеня
11 Shell Belgian Grand Prix Гран-пры Бельгіі Бельгія Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 23 жніўня
12 Gran Premio d'Italia Гран-пры Італіі Італія Нацыянальны аўтадром Монцы, Монца 6 верасня
13 Singapore Airlines Singapore Grand Prix Гран-пры Сінгапура Сінгапур Гарадская траса Марына-Бэй, Сінгапур 20 верасня
14 Japanese Grand Prix Гран-пры Японіі Японія Аўтадром Сузука, Сузука 27 верасня
15 Russian Grand Prix Гран-пры Расіі Расія Міжнародная гарадская траса Сочы, Сочы 11 кастрычніка
16 United States Grand Prix Гран-пры ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі Аўтадром Амерык, Осцін 25 кастрычніка
17 Gran Premio de México Гран-пры Мексікі Мексіка Аўтадром братоў Радрыгез, Мехіка 1 лістапада
18 Grande Prêmio do Brasil Гран-пры Бразіліі Бразілія Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 15 лістапада
19 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-пры Абу-Дабі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 29 лістапада

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Спіс пілотаў у Чэмпіянаце Формулы-1 у 2015 годзе. Праверана 05 красавіка 2015. (англ.)
  2. Апублікаваны каляндар Формулы-1 на 2015 год. Праверана 05 красавіка 2015. (англ.)