Месяцы-рыбы
Jump to navigation
Jump to search
Месяцы-рыбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Mola mola | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Molidae Bonaparte, 1832 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Месяцы-рыбы (Molidae) — сямейства рыб атрада іголкабрухападобных.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня да 3 м і больш, маса да 1,4 т. Цела высокае, сціснутае з бакоў, без хваста, нагадвае дыск месяца (адсюль назва). Функцыю хваста выконваюць заднія часткі спіннога і анальнага плаўнікоў. Скура тоўстая, эластычная, з касцявымі бугаркамі або пласцінкамі. Зубы злітыя ў пласціны.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Выдзяляецца 3 сучасныя роды (Masturus, Mola, Ranzania), 4 віды. Жывуць пераважна ў трапічных і субтрапічных водах адкрытага акіяна.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Маларухомыя. Кормяцца ракападобнымі, кальмарамі, дробнай рыбай і інш.
Самка адкладвае да 300 млн. ікрынак.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Месяцы-рыбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.