Перайсці да зместу

Мехмет Алі Агджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мехмет Алі Агджа
турэцк.: Mehmet Ali Ağca
Род дзейнасці nationalist
Дата нараджэння 9 студзеня 1958(1958-01-09)[1][2] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Член у

Мехмет Алі Агджа (турэцк.: Mehmet Ali Ağca, нар. 9 студзеня 1958) — турэцкі экстрэміст і тэрарыст, член турэцкай ультра-нацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі «Шэрыя ваўкі», які здзейсніў замах на Папу Рымскага Яна Паўла II 13 мая 1981 года.

Замах на Яна Паўла II быў здзейснены 13 мая 1981 года, калі Агджэ было 23 гады. Ён зрабіў чатыры стрэлы ў пантыфіка падчас штодзённага выхаду папы да народу ў Рыме. Кулі патрапілі пантыфіку ў грудзі і руку, але ён выжыў. У ліпені 1981 года Агджа быў прысуджаны судом Рыма да пажыццёвага зняволення.

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Як паведамлялася, ў 2006 годзе камісія італьянскага парламента, якая займалася расследаваннем абставінаў нападу на пантыфіка, прыйшла да высновы, што замах у 1981 годзе замовіў ўрад СССР. Замах быў арганізаваны ГРУ СССР пры ўдзеле службы дзяржаўнай бяспекі тагачаснай камуністычнай Балгарыі. На месцы аперацыяй кіраваў балгарскі ваенны аташэ Зіло Васілёў (Zilo Vassilev)[3].

Ян Павел ІІ яшчэ ў маі 1981 года паведаміў аб тым, што даруе Агджу. Падчас зняволення Агджа папрасіў аўдыенцыі ў Папы ў 1983 годзе. Пантыфік сустрэўся з тэрарыстам у рымскай турме і доўга гутарыў з ім з вока на вока. Як вядома, Ян Павел II памёр у 2005 годзе.

У 2000 годзе прэзідэнт Італіі Карла Адзеліа Чампі памілаваў злачынца, які быў перавезены ў Турцыю, дзе ён зноў быў арыштаваны, таму што раней быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства журналіста Абдзі Ипекчы ў 1979 годзе. Канчаткова Агджа выйшаў на свабоду 18 студзеня 2010.

Пасля вызвалення

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення 52-гадовы Агджа сустрэўся з тагачасным пантыфікам Бенедыктам XVI. Ён таксама паведаміў аб намеры напісаць разам з амерыканскім пісьменнікам Дэнам Браўнам сумесную кнігу «Код Ватыкана», а затым на яе аснове зняць поўнаметражны фільм.

Раней Агджэ прапанавалі 2 мільёны долараў за эксклюзіўнае інтэрв’ю для дакументальнага фільма, а таксама 5 мільёнаў долараў за напісанне двух кніг, адна з якіх — яго аўтабіяграфія. Аб тым, хто выступае заказчыкам, нічога не паведамляецца.

Агджа таксама паведаміў, што напісаў Браўну пра кнігу «Код Ватыкана», якую турак мае намер напісаць пасля выхаду на экраны дакументальнага фільма аб ім. У лісце з нагоды зместу кнігі ён, у прыватнасці, паведамляе: «Мой план — расказаць аб канцы святла і напісаць ідэальнае Евангелле. „Я апішу Ідэальнае Хрысціянства“, якога Ватыкан ніколі не разумеў».

Пры гэтым, будуць у дадзенай кнізе якія-небудзь дадзеныя аб замаху на Папу Рымскага, Агджа не паведаміў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119097591 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Mehmet Ali Ağca // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Le Monde diplomatique: Les liaisons dangereuses de la police turque (фр.)
  4. Euronews: Турэцкі тэрарыст Алі Агджа ўсклаў кветкі на магілу Яна Паўла II Архівавана 14 снежня 2019.