Мечыслаў Арловіч
Мечыслаў Арловіч | |
---|---|
Mieczysław Orłowicz | |
| |
Дата нараджэння | 17 снежня 1881 |
Месца нараджэння | Комарна, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 4 лістапада 1959 (77 гадоў) |
Месца смерці | Варшава, Польшча |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | геаграфія, этнаграфія, краязнаўства |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | Львоўскі ўніверсітэт |
Вядомы як | турызмолаг |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мечыслаў Арловіч (17 снежня 1881, Комарна, Аўстра-Венгрыя - 4 лістапада 1959, Варшава, Польшча) — польскі навуковец, географ, этнограф, краязнавец, турызмолаг і папулярызатар падарожжаў і турызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У сувязі з працай бацькі, які быў натарыусам, сям'я Арловічаў часта мяняла месца жыхарства, пераязджаючы па чарзе ў Дэмбіцу, Ярослаў, Самбар і Рыманаў. Большую частку свайго дзяцінства Мечыслаў Арловіч правёў у мястэчку Прухнік каля Яраслава ў свайго дзеда Яна Красіцкага. Вучыўся Мечыслаў ў гімназіях у Яраславе, Самбары і ў езуіцкім калегіўме ў Хыраве. Падчас знаходжання сям'і Арловічаў у Рыманаве (1895-1904) малады Мечыслаў штогод прыязджаў туды на адпачынак. На гэты перыяд прыпалі яго першыя знаёмствы з картамі (аўстрыйскія ваенныя карты ў маштабе 1:75 000) і даведнікамі ("Даведнік па аўстрыйскіх дзяржаўных чыгунках"), з якімі ён планаваў першыя самастойныя паходы ў горы і далёкія паездкі ў іншыя гарады і краіны. Малады Арловіч выяўляў асаблівую цікавасць да геаграфіі, гісторыі, архітэктуры і этнаграфіі краю, у якіх ён знаходзіўся.
Скончыў Львоўскі ўніверсітэт, у 1906 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па правазнаўству. Ён быў адным з заснавальнікаў Акадэмічнага турыстычнага клуба ў Львове (1906) і арганізаваў першы Алімпійскі камітэт у Польшчы. Ён быў аўтарам больш за 100 турыстычных даведнікаў па Польшчы, Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі. Арловіч таксама актыўна прапагандаваў турызм ва ўсходніх ваяводствах Другой Польскай Рэспублікі.
Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе працаваў чыноўнікам розных міністэрстваў: з чэрвеня 1919 па 1932 год займаў пасаду начальніка аддзела па пытаннях турызму Агульнага дэпартамента Міністэрства грамадскіх работ (з 1925 года - Дарожнага дэпартамента), а з 1932 па 1939 год у рангу дарадцы быў кіраўніком сектара ў аддзеле турызму Міністэрства камунікацый і займаў гэтую пасаду таксама пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1945 па 1952 год. З 1952 года і да смерці працаваў у Камітэце па турыстычных справах Прэзідыума Урада Польскай Народнай Рэспублікі, быў членам Камісіі па краязнаўству і турызму пры Міністэрстве адукацыі ПНР. Пахаваны на алее заслужаных на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. У ягоны гонар названыя вуліца ў польскай сталіцы, шматлікія турыстычныя маршруты, дом турыста і турыстычны клуб. У 1970 годзе ў Варшаве выйшла ягоная аўтабіяграфія "Мае турыстычныя ўспаміны".
Асобныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Orłowicz, M. Działalność rządu na polu popierania turystyki / M. Orłowicz // Wierchy. Rocznik poświęcony górom i góralszczyźnie. – Lwów: Księgarnia wydawnicza H. Altenberga, 1926. – S. 167–169.
- Orłowicz, M. Domy wycieczkowe dla młodzieży w Polsce i zagranicą / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1934. – № 6–8. – S. 368–380.
- Orłowicz, M. Działalność rządu na polu popierania turystyki / M. Orłowicz // Wiechy. Rocznik poświęcony górom i góralszczyźnie. – Lwów: Księgarnia wydawnicza H. Altenberga. – 1927. – S. 156–168.
- Orłowicz, M. Moje wspomnienia turystyczne / M. Orłowicz. – Wrocław: Ossolineum, 1970.
- Orłowicz, M. Monografija Polesia / M. Orłowicz // Ziemia. – 1923. – № 3. – S. 62–63.
- Orłowicz, M. Organizacja opieki państwowej nad turystyką i przemusłem turystycznym w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1932. – № 1–4. – S. 20–27.
- Orłowicz, M. Organizacja opieki państwowej nad turystyką w Polsce / M. Orłowicz // Ziemia. – 1926. – № 9. – S. 135–137.
- Orłowicz, M. Organizacja opieki państwowej nad turystyką w Polsce / M. Orłowicz // Ziemia. – 1926. – № 8. – S. 114–116.
- Orłowicz, M. Organizacja turystyki w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1932. – № 1–4. – S. 21–26.
- Orłowicz, M. Organizacja turystyki w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1920. – № 3–4. – S. 70–74.
- Orłowicz, M. Organizacja turystyki w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1933. – № 10. – S. 361–369.
- Orłowicz, M. Turystyka w Polsce w 1921 roku/ M. Orłowicz // Ziemia. – 1922. – № 3. – S. 94–100.
- Orłowicz, M. Zjazd towarzystw turystycznych w Warszawie / M. Orłowicz // Ziemia. – 1927. – № 10. – S. 158–159.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kowalik, T. Życie dla turystyki, krajoznawstwa i sportu: Mieczysław Orłowicz 1881–1959. – Warszawa: PTTK «Kraj», 2009.