Комарна (Украіна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Комарна / Камарна
укр.: Комарно
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Komarno Church of the Nativity of the Virgin Mary.jpg
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны 1656 г.
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
  • 7,3 км²
Вышыня цэнтра
263 ± 1 м
Насельніцтва
3700 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3231
Паштовыя індэксы
81562-81563
Комарна / Камарна на карце Украіны ±
Комарна (Украіна) (Украіна)
Комарна (Украіна)
Комарна (Украіна) (Львоўская вобласць)
Комарна (Украіна)

Камарна ці Комарна[1] (укр.: Комарно) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, у Гарадоцкім раёне. Размешчаны на рацэ Верашчыца за 35 км на паўднёвы захад ад Львова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад паходзіць з XII ст., але ў 1936 г. тут быў раскапаны курган са знаходкамі, якія адносяцца да II тысячагоддзя да н.э. Наступныя знаходкі археолагаў адносяцца ўжо да славянскіх часоў: XII ст. Хоць першае пісьмовае згадванне горада датуецца наогул ажно 1471 годам.

У 1349 г. Камарна ў складзе Галіцкай зямлі захапіла Польскае каралеўства, пасля чаго адміністрацыйна яно належала да Рускага ваяводства. Кароль Казімір IV Ягелончык надае гораду магдэбургскае права ў 1473 г. У гэтым жа годзе польскія магнаты пабудавалі ў горадзе замак і драўляны касцёл, які стаў асяродкам распаўсюджвання каталіцызму ў горадзе і наваколлі.

Атрымаўшы магдэбургскае права, Камарна заставалася параўнальна невялікім мястэчкам - у 1578 г. тут пражывала 435 чал., значную частку якіх складалі рамеснікі. У XVII ст. промыслы пачалі бурна развівацца: з'явіліся млыны, браварні, пасікі, хмелярні, у вялікіх сажалках вырошчвалі рыбу. Штогод праводзіліся вялікія кірмашы.

Вядома імя аднаго з першых уладальнікаў Камарна - баярына Мітка Друцкага. Пазней уладальнікамі яго былі Станіслаў і Атон з Ходча, з 1578 г. — Ян Мялецкі, з 1590 г. — Ян Астрарог. Гэты спіс таксама змяшчае імёны магнатаў Вішнявецкіх, Агінскіх і Ланцкаронскіх.

У 1524 г. турэцкае войска, не здолеўшы заваяваць Львоў, пайшло шляхам на Камарна, абаронцы горада здолелі адбіць напад. Горад, умацаваны толькі валамі, адчуваў ненадзейнасць земляных умацаванняў у часы развіцця артылерыі - неўзабаве на валах з'явіліся рознакаліберныя гарматы.

У 1592 г. створана мясцовае праваслаўнае брацтва, пры ім школа, бальніца. За яго ўзорам падобнае братэрства ствараецца ў прыгарадзе Камарна, пры царкве св. Тройцы.

У 1648 г. Хмяльніцкі стаў пад сценамі Львова, разаслаўшы пры гэтым свае палкі на суісканне меншых гарадоў. Верашчыца са сваімі балотамі і сажалкамі трывала абараняла некаторыя з іх. Так, не ўдалося казацкаму палкоўніку Галавацкаму з-за гэтых балот і камароў узяць Камарна.

Камарна быў адным з чатырох гарадоў, якія не здаліся перад націскам казачых войскаў у сярэдзіне XVII ст. У 1672 г. палова Заходняй Украіны трапіла ў турэцкі палон, каля Камарна польская армія разграміла 10-тысячнае войска Нурэддзін-султана. Жыхары горада вырылі роў папярок дамбы, закідаўшы яго дровамі. Калі туркі паспрабавалі перабрацца праз дамбу, месцічы ачысцілі роў - і вада, не адчуваючы больш перашкод на сваім шляху, заліла ўсю даліну. Вораг адступіў да Рудкаў і Вішні, дзе яго і перамаглі каралеўскія атрады.

13 верасня 1768 г. на мясцовым рынку былі павешаны некаторыя ўдзельнікі Каліеўшчыны.

У аўстрыйскія часы ў Камарна развіваецца вытворчасць палатна, працуе суконная фабрыка, чые вырабы экспартуюцца нават у Вену. Мала хто вытрымліваў канкурэнцыю з мясцовымі ткачамі, якія асабліва праславіліся вытворчасцю тонкага палатна, абрусоў і інш. З асяроддзя камарнянскіх ткачоў пазней выйшаў правадыр АУН Яўген Канавалец, продкі якога родам з гэтага горада.

Яшчэ адзін гістарычны від экспарту з Камарна - садавіна. У 1875 г. прыбытак толькі ад гандлю садавінай склаў 12 000 злотых. Працавала 10 маслабоен. У 1908 г. узведзены цагляны завод (3 млн. штук цэглы ў год). Дзейнічалі дзве пяцікласныя школы (мужчынская і жаночая), а таксама бурса.

На пачатак XIX ст. тут пражывала 2350 чал.

У 1940-1959 гг. горад быў цэнтрам Камарнаўскага раёна.

Помнікі гісторыі і архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхайлаўская царква (драўляная) 1730 г.,
  • Царква святога Архістратыга Міхаіла 1901-1910 гг.,
  • Царква святых Пятра і Паўла. Размешчана на месцы старажытнай драўлянай, якая згадвалася ў візітацыі 1764-1765 гадоў. Новая каменная паходзіць з 1848 года. Згарэла падчас баявых дзеянняў 1915 года. Адбудавана да 1929 г.,
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны 1656 г.,
  • Рымска-каталіцкая капліца.


Зноскі