Перайсці да зместу

Самбар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Самбар
укр.: Самбір
49°31′ пн. ш. 23°12′ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Статус раённы цэнтр
Вобласць Львоўская
Раён Самбарскі раён
Кіраўнік Тарас Васільевіч Капіляк
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1241
Першая згадка 1241
Плошча 24 км²
Вышыня цэнтра 295 м
Водныя аб’екты Днестр
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 34 152 (1 красавіка 2022)[1] чалавек
Этнахаронім самбарчанін, самбарчанка
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3236
Паштовыя індэксы 81400—81412
Аўтамабільны код BC / 14
КААТУУ 4610900000
sambirrda.gov.ua
Паказаць/схаваць карты
Самбар (Украіна)
Самбар
Самбар
Самбар (Львоўская вобласць)
Самбар
Самбар

Са́мбар, таксама Са́мбір[2] (укр.: Са́мбір польск.: Sambor) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, цэнтр Самбарскага раёна, не ўваходзіць у яго склад. Размешчаны на левым беразе ракі Днестр. Адлегласць да Львова па чыгунцы— 78 км, па аўтадарогах — 79 км.

Першае летапісная згадка пра горад адносіцца да 1241 годзе. Пералічаны ў летапісным «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагоддзя). Цяперашні горад Самбар заснаваны на новым месцы пасля эпідэміі чумы ў 1542 годзе. У выніку ўзніклі два гарады Самбар (першы з іх у наступным атрымаў назву Стары Самбар — ён знаходзіцца вышэй па цячэнні ракі Днестр).

Фрагмент плошчы Рынак

У 1604 годзе ў замку ваяводы Ежы Мнішка жыў Рыгор Атрэп'еў, вядомы як Лжэдзмітрый I, які выдаваў сябе за сына цара Івана IV Грознага.

У 1855 годзе пачалося будаўніцтва шашэйнай дарогі, якая звязала Самбар і Драгобыч. У канцы 1872 года горад быў звязаны чыгуначнай лініяй з Барыславам[3].

Год Колькасць
2016 35 026
2021 34 444 [4]

Паводлое вынікаў усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года ў горадзе пражывала 36,2 тысяч чалавек (92,6 % у адносінах да перапісу 1989 года), з іх рускіх — 0,9 тысяч чалавек (2,5 % ад усяго насельніцтва) і палякаў — 1,2 тысяч чалавек (3,3 %)[5].

  • касцёл Яна Хрысціцеля (1530—1568)
  • паляўнічы дом XVI ст.
  • касцёл бернардзінцаў XVII ст. (з дзеючым арганам)
  • кляштар брыгітак XVII ст.
  • царква Ражства Найсвяцейшай Багародзіцы XVIII ст.
  • гарадская ратуша XVII—XIX ст.
  • будынак былога казначэйства пачатку XX стагоддзя.
  • будынак былога павятовага суда пачатку XX стагоддзя

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]