Мечыслаў Мар’янавіч Марквардэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мечыслаў Марквардэ)
Мечыслаў Мар’янавіч Марквардэ
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1929(1929-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 2020(2020-05-12) (90 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Юрый Мечыслававіч Марквардэ[d]
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера рэнтгенадыягностыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, БелМАПА
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1981)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Мечыслаў Мар’янавыч Марква́рдэ[1] (5 чэрвеня 1929, вёска Уздзянка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць -- 12 мая 2020) — беларускі рэнтгенолаг, доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце (1947—1952), скончыў Ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце ў 1953 г. Служыў у Савецкай Арміі (1953—1956).

Клінічны ардынатар кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў — 1956—1958; аспірант кафедры — 1958—1959. Асістэнт кафедры — 1959—1967; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук (1964). Дацэнт кафедры — 1967—1968; прысвоена вучонае званне дацэнта (1968). Загадчык кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута — 1968—1995; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук (1981); званне прафесара (1982). Прафесар кафедры прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі Беларускага медыцынскага ўніверсітэта — 1995—2004.

Выкладчык прамянёвай дыягностыкі Цэнтра падрыхтоўкі сярэдняй медыцынскага і фармакалагічнай адукацыі БелМАПА — з 2004 года па цяперашні час. Мае вышэйшую медыцынскую кваліфікацыйную катэгорыю ў галіне прамянёвай дыягностыкі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў — даследаванні жоўцевыводзячай сістэмы. Гэтай праблеме прысвяціў кандыдацкую дысертацыю і шмат наступных публікацый. Вялікае значэнне надае методыцы выкладання прадмета прамянёвай дыягностыкі. Аўтар навучальных дапаможнікаў: «Рэнтгеналагічнае даследаванне касцёва-сустаўнага апарата» (2002) і інш.

Аўтар прагрэсіўнай канцэпцыі рэарганізацыі і абнаўлення службы прамянёвай дыягностыкі ў Беларусі, пастаянна ажыццяўляе навукова-тэхнічную экспертызу па новай тэхніцы і тэхналогіях.

М. М. Марквардэ адказны рэдактар ​​і член рэдакцыйных калегій 8 зборнікаў навуковых прац. Аўтар больш за 125 навуковых прац, адной манаграфіі, 2 вынаходніцтваў, аднаго патэнта, 15 навучальных дапаможнікаў, 13 рацыяналізатарскіх прапаноў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый.

Старшыня праўлення беларускага навуковага таварыства прамянёвых дыягностаў у 1965—2005 гг.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марквардэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 117.
  • Заведующие кафедрами и пофессора Минского медицинского института (1921—1966) : биографический справочник. — Минск, 1999.
  • Марквардэ Мечыслаў Мар’янавіч // Памяць : Уздзенскі раён. — Мінск, 2003. — С. 485.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]